Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Белаграпрамбанк узяў удзел ва ўзнагароджанні пераможцаў відэамарафону "Ліга ведаў".

    24.05.2021

    19 мая ў актавай зале сярэдняй школы № 20 г. Бабруйска адбылася цырымонія ўзнагароджання ўдзельнікаў каманды-пераможцы адукацыйнага відэамарафону "Ліга ведаў". Удзел у цырымоніі ўзялі прадстаўнікі Белаграпрамбанка - спонсара конкурсу.

    Ідэйным натхняльнікам і арганізатарам відэамарафону "Ліга ведаў", які ладзіўся ТААТ «ЭпсІнтэрнэшэнл» і ААТ «Белаграпрамбанк» пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, кампаніі Visa, а таксама СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы», сталі заснавальнікі мабільнага прыкладання – стартапа TeenUp.

    Выступаючы на ўзнагароджанні, Вольга Іваненка (заснавальнік і камерцыйны дырэктар мабільнага прыкладання TeenUp) нагадала, што задача прыкладання - прадаставіць крэатыўную адукацыйную платформу для падлеткаў у любой кропцы свету. Карыстальнікі гэтай своеасаблівай сацыяльнай сеткі ствараюць пазнавальныя відэа на тэмы школьнай адукацыі і сваіх захапленняў, дзеляцца імі з іншымі ўдзельнікамі сацсеткі, камунікуюць, дапамагаюць адно аднаму з заданнямі на дом і нават зарабляюць віртуальную валюту.

    Вольга Іваненка, заснавальнік і камерцыйны дырэктар мабільнага прыкладання TeenUp, уручае дыпломы пераможцаў камандзе ХХ-Stars
    Вольга Іваненка, заснавальнік і камерцыйны дырэктар мабільнага прыкладання TeenUp, уручае дыпломы пераможцаў камандзе ХХ-Stars

    - Ідэя даступнасці сучасных, цікавых і крэатыўных формаў адукацыі і навучання дзяцей і моладзі ў рэгіёнах Беларусі і па ўсім свеце з дапамогай мабільных прыкладанняў знайшла разуменне і падтрымку ў Белаграпрамбанка, які пазіцыянуе сябе як вядучы рэгіянальны банк краіны. Белаграпрамбанк пагадзіўся выступіць спонсарам відэамарафону, а таксама арганізатарам і куратарам асобнага конкурснага задання, - распавяла дырэктар Дэпартамента развіцця рознічных прадуктаў ААТ "Белаграпрамбанк" Наталля Яцкевіч .

    Дырэктар Дэпартамента развіцця рознічных прадуктаў ААТ "Белаграпрамбанк" Наталля Яцкевіч уручае прыз настаўніку-куратару каманды ХХ-Stars
    Дырэктар Дэпартамента развіцця рознічных прадуктаў ААТ "Белаграпрамбанк" Наталля Яцкевіч уручае прыз настаўніку-куратару каманды ХХ-Stars

    У відэамарафоне ўдзельнічалі школьнікі-старшакласнікі з усёй Беларусі. Па ўмовах конкурсу неабходна было зняць відэаадказы на заданні, прысвечаныя школьным тэмам са сферы матэматыкі, фізікі, астраноміі і г.д. Асобным заданнем стала стварэнне крэатыўнага відэа на тэму фінансавай пісьменнасці - пераможцу ў гэтай катэгорыі выбірала журы з прадстаўнікоў Белаграпрамбанка. Журы ацэньвала прафесіяналізм, крэатыўны падыход да стварэння відэаролікаў, паўнату раскрыцця тэмы.

    Выявіць пераможцу было нялёгка: на конкурс даслалі тысячы відэа з усіх куткоў Беларусі. У відэамарафоне ўзялі ўдзел прадстаўнікі 500 школ з усёй рэспублікі, але найлепшай усё ж была прызнана каманда ХХ-Stars сярэдняй школы № 20 г. Бабруйска. Пад кіраўніцтвам свайго настаўніка-куратара Святланы Васіленка вучні 9 і 10 класаў знялі кароткія відэаролікі пра тэарэму сінусаў, вадарод, планету Сатурн, а ў рамках фінансавага задання - адукацыйнае відэа пра плацежны пярсцёнак PayRing Белаграпрамбанка.

    Удзельнікі каманды ХХ-Stars сярэдняй школы № 20 г. Бабруйска - пераможцы відэамарафону "Ліга ведаў"
    Удзельнікі каманды ХХ-Stars сярэдняй школы № 20 г. Бабруйска - пераможцы відэамарафону "Ліга ведаў"

    Дзеці атрымалі Кубак чэмпіёнаў Лігі ведаў і галоўны прыз конкурсу - 7500 беларускіх рублёў. Настаўнік-куратар каманды-пераможцы была ўзнагароджана грашовым прызам у памеры 2500 беларускіх рублёў, а школа, у якой навучаюцца пераможцы, атрымала новы камп'ютар для класа інфарматыкі.

    І гэта яшчэ не ўсё. Белаграпрамбанк уручыў удзельнікам каманды-пераможцы банкаўскія плацежныя карткі Visa Classic, а настаўнік-куратар стала ўладальнікам таго самага плацежнага пярсцёнка PayRing, пра які здымала ролік яе каманда.

    Настаўнік-куратар каманды ХХ-Stars сярэдняй школы № 20 г. Бабруйска Святлана Васіленка
    Настаўнік-куратар каманды ХХ-Stars сярэдняй школы № 20 г. Бабруйска Святлана Васіленка

    Такія ж заахвочвальныя прызы чакаюць удзельнікаў і кіраўніка яшчэ адной каманды-ўдзельніцы відэамарафону, якая заваявала "Прыз глядацкіх сімпатый". Апрача таго, удзельнікі яшчэ пяці камандаў, прызнаных найлепшымі па выніках выканання заданняў па тэме «Фінансавы LevelUP», атрымаюць ад Белаграпрамбанка падарункавыя сертыфікаты анлайн-гіпермаркета «21vek».

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у адносінах да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць