Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Белаграпрамбанк прэзентаваў картку "Драйв" для аўтамабілістаў!

    21.05.2021

    Прэзентацыя новай карткі Visa Drive Белаграпрамбанка прайшла 20 мая ў кінатэатры SilverScreen (Арена-Сіці) у прысутнасці ганаровых гасцей, кліентаў, партнёраў, прадстаўнікоў банка, блогераў, журналістаў. Пра тое, які перавагі нясе ў сабе гэты эксклюзіўны сучасны прадукт, чытайце ў нашым рэпартажы. 

    Кінатэатр SilverScreen у дзень прэзентацыі новай карткі Белаграпрамбанка быў аформлены ў стылі "драйв"
    Кінатэатр SilverScreen у дзень прэзентацыі новай карткі Белаграпрамбанка быў аформлены ў стылі "драйв"
    Новы прадукт Белаграпрамбанка і кампаніі Visa - міні-картка "Драйв"
    Новы прадукт Белаграпрамбанка і кампаніі Visa - міні-картка "Драйв"

    Запуск карткі "Драйв" Белаграпрамбанка адбыўся ярка і дынамічна. Безумоўна, галоўным акцэнтам мерапрыемства стала сама прэзентацыя карткі, пра якую гасцям расказала аперацыйны дырэктар дывізіёна рознічнага бізнесу ААТ "Белаграпрамбанк" Ганна Свістунова. На пачатку вечарыны гасцей чакала лакацыя актыўнасцей у стылі "драйв": змадэляваная гоначная траса з радыёкіраванымі машынкамі, фотазоны аўтагоначнай тэматыкі, а таксама кейтэрынг. А захапляльнае шоу барабаншчыкаў і паказ рэкламнага роліка стварылі ў зале атмасферу руху і магутнай энергетыкі. Увянчалася прэзентацыйная вечарына праглядам фільма "Фарсаж 9".

    Сёння ў свеце банкаўскіх прадуктаў карткі займаюць, бадай, лідзіруючае месца па цікаўнасці да іх кліентаў. І карткі бываюць розныя - для розных катэгорый трымальнікаў і для розных мэт. У Белаграпрамбанку ёсць усе віды картак і нават больш: гэта і крэдытныя, і дэпазітныя, і віртуальныя карткі, і карткі растэрміноўкі, і бірулькі, і нават плацежныя пярсцёнкі. Ёсць карткі, створаныя для прэміяльных кліентаў, для дзяцей, студэнтаў, для пенсіянераў, актыўных людзей і для добрых людзей з вялікім сэрцам.


    Шоу барабаншчыкаў на прэзентацыі карткі "Драйв" Белаграпрамбанка
    Шоу барабаншчыкаў на прэзентацыі карткі "Драйв" Белаграпрамбанка
    Прэзентацыю карткі "Драйв" правяла аперацыйны дырэктар дывізіёна рознічнага бізнесу ААТ "Белаграпрамбанк" Ганна Свістунова
    Прэзентацыю карткі "Драйв" правяла аперацыйны дырэктар дывізіёна рознічнага бізнесу ААТ "Белаграпрамбанк" Ганна Свістунова

    - Картка "Драйв" - гэта ў першую чаргу картка для аўтааматараў, адпаведна, акцэнт зроблены на аўтамабільныя сэрвісы, - адзначыла Ганна Свістунова. - А каб жыццё аўтааматара было больш яркім, мабільным, цікавым, прадугледжана магчымасць абмену балаў за безнаяўныя плацяжы па картцы на прамакоды нашых партнёраў - гіпермаркетаў, страхавых кампаній, інтэрнэт-крам.

    Ганна Свістунова таксама падкрэсліла, што ў бліжэйшы час сярод трымальнікаў карткі "Драйв" будзе разыграны месячны аб'ём бензіну.

    Картку "Драйв" Белаграпрамбанка можна было аформіць непасрэдна падчас афіцыйнай прэзентацыі
    Картку "Драйв" Белаграпрамбанка можна было аформіць непасрэдна падчас афіцыйнай прэзентацыі
    Зона актыўнасці для маленькіх гасцей мерапрыемства - гоначная траса з радыёкіраванымі машынкамі
    Зона актыўнасці для маленькіх гасцей мерапрыемства - гоначная траса з радыёкіраванымі машынкамі

    Такім чынам, усё пра картку "Драйв":

    Фармат карткі і аперацыі

    • «Драйв» –гэта картка плацежнай сістэмы VISA. Яна выпускаецца ў фармаце MINI ў камплекце з бірулькай-картхолдарам, бо картка арыентавана на аўтааматараў і павінна забяспечыць свайму трымальніку зручнасць у карыстанні.
    • Картка "Драйв" мае магнітную паласу і бескантактны інтэрфэйс, таму дазваляе ажыццяўляць аперацыі ў большасці прылад, у тым ліку - у любых аб'ектах гандлю і сэрвісу, на АЗС і СТА, і, вядома, яе можна дадаваць у любыя з функцыянуючых у Беларусі плацежных сэрвісаў, такіх як ApplePay, Samsung Pay, Кашалёк Pay і інш.
    • Выкарыстанне карткі разлічана ў першую чаргу на бескантактныя спосабы ўзаемадзеяння з тэрміналам.

    Картку "Драйв" можна прымацаваць да ключа ад аўто. Такі мабільны мініяцюрны плацежны аксесуар вельмі зручны для разлікаў і захоўвання. З дапамогай такой міні-карткі можна зэканоміць месца ў торбачцы. Але эканоміяй месца ў торбачцы мы не абмежаваліся. Картка дазваляе зэканоміць і свой бюджэт, прычым істотна!

    Зніжкі

    • Па картцы "Драйв" дзейнічае money-back у памеры 2% па аперацыях на аўтазаправачных станцыях і станцыях тэхнічнага абслугоўвання.
    • Ва ўсіх астатніх арганізацыях гандлю і сэрвісу дзейнічае money-back у памеры 1%.

    Шырокая праграма лаяльнасці

    Зніжкі па праграмах страхавання

    У рамках партнёрскай праграмы з БРУСП "Белдзяржстрах" трымальнікам карткі "Драйв" будуць прадастаўляцца наступныя зніжкі:

    • Пры афармленні страхавога поліса ў падраздзяленнях БРУСП «Белдзяржстрах»: прадастаўляецца зніжка 5% на страхаванне КАСКА; зніжка 5% на добраахвотнае страхаванне грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў.
    • Пры афармленні страхавога поліса ў падраздзяленнях банка прадастаўляецца зніжка 15 % на страхаванне «Экспрэс» ад траўмаў.

    Праграма лаяльнасці "Энергія твайго шляху"

    Дадзеная праграма прадугледжвае атрыманне каштоўных бонусаў ад партнёраў банка за ажыццяўленне сваіх звычайных штодзённых пакупак па картцы "Драйв". За кожныя патрачаныя 100 беларускіх рублёў налічваецца 1 бал. Назапашванне і абмен балаў адбываецца ў мабільным прыкладанні банка.

    Назапашаныя балы можна памяняць на прамакод з карыснымі паслугамі для Вашага аўтамабіля ад нашага партнёра "Аўта-Асістанс плюс":

    • 3 балы - інфармацыйная дапамога.
    • 6 балаў - паслугі тэхдапамогі на выбар: падпампоўка/замена кола пры яго наяўнасці, запуск рухавіка ад знешняй крыніцы, падвоз паліва.
    • 12 балаў - паслугі "стомлены кіроўца" і "ўскрыцце замкоў".
    • 15 балаў - паслугі эвакуацыі аўто.

    Аднак мы хочам, каб аўтааматары клапаціліся не толькі пра свой аўтамабіль, але і пра сябе, таму пайшлі яшчэ далей і запрасілі ў праграму такіх партнёраў, якія зробяць Ваша жыццё больш смачным, тэхналагічным, чыстым, цудоўным і мабільным. Гэта наступныя партнёры:

    • гандлёвая сетка Белмаркет;
    • сетка піцэрый Papa Johns;
    • анлайн-гіпермаркет 21vek.by;
    • сетка крам «Міла»;
    • сетка АЗС Газпрамнафта.

    За балы, атрыманыя ў рамках праграмы "Энергія твайго шляху", вы таксама можаце атрымаць прамакоды ў вышэйзгаданых партнёраў:

    • 9 балаў - прамакод на 10 рублёў;
    • 18 балаў - прамакод на 20 рублёў.

    Картка будзе выпускацца бясплатна, а штомесячнае абслугоўванне 1,99 бел. рублёў лёгка акупляецца толькі за кошт money-back пры ажыццяўленні пакупак усяго на 200 бел. рублёў. А калі вы траціце па картцы, напрыклад, 600 рублёў на месяц (з іх 200 на запраўках), то вы штомесячна атрымаеце 8 рублёў money-back (8 - 1.99 = 6.01) і 6 балаў, на якія можна, напрыклад, раз на 2 месяцы атрымаць інфармацыйную дапамогу на дарозе і заправіцца на 10 рублўё на АЗС Газпрамнафта.

    Пагадзіцеся, цікавы прадукт, выгадны, сімпатычны і патрэбны! Спадзяёмся, што картка "Драйв" вам спадабаецца і стане надзейным памочнікам на вашым аўтамабільным шляху.

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у адносінах да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць