Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Белаграпрамбанк заключыў пагадненні па развіццю стартап-руху ў Гомельскай вобласці

    04.07.2022

    1 ліпеня 2022 года ў Рэгіянальнай дырэкцыі па Гомельскай вобласці ААТ "Белаграпрамбанк" адбылася рабочая сустрэча "Арганізацыя супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння па развіццю стартап-руху і малога інавацыйнага прадпрымальніцтва ў Гомельскай вобласці", у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі Белаграпрамбанка, Гомельскага аблвыканкама, вышэйшых навучальных устаноў Гомеля, кіраўнікі суб'ектаў інфраструктуры падтрымкі прадпрымальніцтва - гарадскіх тэхнапаркаў, інкубатараў, фондаў і г.д. У анлайн-фармаце да мерапрыемства падключыліся таксама намеснікі старшынь і начальнікі аддзелаў эканомікі райвыканкамаў горада.

    Рабочая сустрэча «Арганізацыя супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння па развіцці стартап-руху і малога інавацыйнага прадпрымальніцтва ў Гомельскай вобласці»
    Рабочая сустрэча «Арганізацыя супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння па развіцці стартап-руху і малога інавацыйнага прадпрымальніцтва ў Гомельскай вобласці»

    Мэтай рабочай сустрэчы стала кансалідацыя намаганняў суб'ектаў падтрымкі прадпрымальніцтва, органаў выканаўчай улады, устаноў адукацыі, Цэнтраў прыцягнення Igrow Белаграпрамбанка па падтрымцы стартап-руху і малога інавацыйнага прадпрымальніцтва ў Гомельскай вобласці. Вынікам сустрэчы стала падпісанне шэрагу пагадненняў аб узаемадзеянні і супрацоўніцтве паміж Белаграпрамбанкам і Гомельскім аблвыканкамам, а таксама пяццю найбуйнейшымі ВНУ абласнога цэнтра, Гомельскім тэхнапаркам, РУСП «Агенцтва па развіцці і садзейнічанні інвестыцыям».

    - Кіраўніком дзяржавы і Урадам рэспублікі пастаўлена задача забяспечыць стварэнне новых перспектыўных прадпрыемстваў і вытворчасцей, развіццё і захаванне ўсіх без выключэння дзеючых прадпрыемстваў Гомельскай вобласці для таго, каб лепшыя розумы маглі працаваць у краіне, прымяніць веды і ўменні менавіта ў сваіх рэгіёнах, тым самым развіваючы сваю гістарычную малую радзіму, - падкрэсліў ва ўступным слове намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Андрэй Канюшка. - Адным з інструментаў фарміравання інвестыцыйных партфеляў з'яўляецца падтрымка малога інавацыйнага прадпрымальніцтва, якое пры сістэмным і высокаарганізаваным падыходзе дазволіць нам выконваць пастаўленыя задачы і з мінімальнымі выдаткамі стымуляваць усе тыя перспектыўныя ідэі, якія ў нас ёсць. Таленавітых людзей, якія генеруюць ідэі, у нашай краіне вельмі шмат. І мы павінны ставіць перад сабой мэту як мінімум даводзіць гэтыя ідэі да вытворчасці.

    У рабочай сустрэчы прынялі ўдзел больш за 50 прадстаўнікоў розных арганізацый
    У рабочай сустрэчы прынялі ўдзел больш за 50 прадстаўнікоў розных арганізацый

    Спікер акцэнтаваў, што стартап-рух - гэта добрая аснова для таго, каб прагрэсіўная моладзь знаходзіла рашэнні і рэалізоўвала іх у Беларусі, а таксама падзякаваў Белаграпрамбанку за ініцыятыву стварэння Цэнтраў прыцягнення Igrow, якія дазволяць падтрымаць актуальныя ідэі пачаткоўцаў стартапаў і даць ім штуршок для развіцця і увасабленні ў прадукт.

    Як адзначыла начальнік Рэгіянальнай дырэкцыі па Гомельскай вобласці ААТ «Белаграпрамбанк» Марына Балышкіна, папярэдне падкрэсліўшы важнасць такіх сустрэч, «патэнцыял для развіцця бізнесу ў Гомельскім рэгіёне сапраўды істотны, што звязана ў тым ліку і з фундаментальнай падтрымкай дзяржавы».

    У анлайн-фармаце да мерапрыемства падключыліся намеснікі старшыняў і начальнікі аддзелаў эканомікі райвыканкамаў горада Гомеля
    У анлайн-фармаце да мерапрыемства падключыліся намеснікі старшыняў і начальнікі аддзелаў эканомікі райвыканкамаў горада Гомеля

    Марына Балышкіна расказала, што ў Белаграпрамбанку работа з кліентамі - прадстаўнікамі сектара МСП пастаўлена на самы высокі ўзровень. Актыўная пазіцыя фінустановы ў Гомельскім рэгіёне за апошнія тры гады дазволіла павялічыць колькасць карпаратыўных кліентаў, якія абслугоўваюцца ў банку. Безумоўна, за гэтымі лічбамі стаіць штодзённая карпатлівая праца супрацоўнікаў Белаграпрамбанка.

    - Цяпер у Рэгіянальнай дырэкцыі па Гомельскай вобласці абслугоўваюцца каля пяці тысяч кліентаў малога і сярэдняга бізнесу. Гэта больш за 20 працэнтаў ад дзейных на тэрыторыі Гомельскай вобласці юрыдычных асоб сектара МСП. Дастатковая ўвага надаецца і кліентам у малых рэгіёнах з колькасцю насельніцтва менш за 50 тысяч жыхароў, - адзначыла кіраўнік. - Місія банка сёння - забяспечыць кааперацыю ўдзельнікаў экасістэмы развіцця прадпрымальніцтва і атрымаць станоўчыя вынікі ў выглядзе з'яўлення новага бізнесу і маштабавання існуючага.

    Цікавасць да стартапаў у Беларусі цяпер дастаткова высокая, а эканамічныя рэаліі, якія хутка змяняюцца, толькі робяць пошук ініцыятыў унутры краіны яшчэ больш актуальным. У гэтым перакананы начальнік Упраўлення развіцця экасістэмы ААТ «Белаграпрамбанк» Дзмітрый Прымак:

    - Працуючы са стартапамі, мы прыйшлі да разумення, што праблемы і пытанні пачынаючага бізнесу не абмяжоўваюцца толькі магчымасцю прыцягнення фінансавання. Работа, якая праводзіцца банкам у рамках падпісанага Пагаднення з Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь сумесна з іншымі ўдзельнікамі, дасць магчымасць на практыцы вырашаць існуючыя пытанні рэгіянальных стартапаў. Падтрымка прадпрымальніцкіх ініцыятыў - гэта частка доўгатэрміновай палітыкі банка.

    У рамках сустрэчы быў прэзентаваны стартап Артура Кажамякіна «Дэльта-робат» па вытворчасці прамысловых робатаў і рабатызаваных комплексаў для прадпрыемстваў
    У рамках сустрэчы быў прэзентаваны стартап Артура Кажамякіна «Дэльта-робат» па вытворчасці прамысловых робатаў і рабатызаваных комплексаў для прадпрыемстваў
     Падчас мерапрыемства вопытам развіцця стартапа падзяліўся прадстаўнік кампаніі ТАА «Тэхналогіі дакладнага земляробства» Раман Крамянеўскі
    Падчас мерапрыемства вопытам развіцця стартапа падзяліўся прадстаўнік кампаніі ТАА «Тэхналогіі дакладнага земляробства» Раман Крамянеўскі

    Начальнік Упраўлення эканомікі інавацыйнай дзейнасці Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Крупскі расказаў аб зацікаўленасці дзяржавы ў росце колькасці работадаўцаў у краіне і колькасці новых прадпрыемстваў. Ён адзначыў, што «з гэтай мэтай дзяржава гатова ствараць умовы ў кожным рэгіёне краіны, якія далі б магчымасць раскрыць патэнцыял любога беларускага грамадзяніна».

    Прадстаўнік ведамства падкрэсліў важнасць выпрацоўкі ў працэсе сустрэчы таго алгарытму дзеянняў, які б дазваляў дастаткова хутка шукаць таленавітых генератараў бізнес-ідэй, праводзіць іх праз сістэму навучання з мэтай прадухілення тыповых памылак, уласцівых пачаткоўцам стартапам, а затым з дапамогай стартап-мерапрыемстваў знаходзіць інвестараў, бізнес-партнёраў, якія б дапамаглі стартапам стаць сапраўднымі прадпрымальнікамі.

    Па выніках рабочай сустрэчы было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж ААТ «Белаграпрамбанк» і Гомельскім аблвыканкамам. Свае подпісы пад аналагічнымі дакументамі паставілі таксама прадстаўнікі Гомельскага тэхнапарку, Агенцтва па развіцці і садзейнічанні інвестыцыям і пяці найбуйнейшых ВНУ Гомеля.

        Падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве з Гомельскім абласным выканаўчым камітэтам
    Падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве з Гомельскім абласным выканаўчым камітэтам
     Падпісанне пагаднення з Гомельскім тэхнапаркам
    Падпісанне пагаднення з Гомельскім тэхнапаркам
    Падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве з Агенцтвам па развіцці і садзейнічанні інвестыцыям
    Падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве з Агенцтвам па развіцці і садзейнічанні інвестыцыям
      Падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве з Беларускім гандлёва-эканамічным універсітэтам спажывецкай кааперацыі
    Падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве з Беларускім гандлёва-эканамічным універсітэтам спажывецкай кааперацыі
      Падпісанне пагаднення з Гомельскім дзяржаўным універсітэтам ім. Ф.Скарыны
    Падпісанне пагаднення з Гомельскім дзяржаўным універсітэтам ім. Ф.Скарыны
    Падпісанне пагаднення з Беларускім дзяржаўным універсітэтам транспарту
    Падпісанне пагаднення з Беларускім дзяржаўным універсітэтам транспарту
    Падпісанне пагаднення з Гомельскім дзяржаўным медыцынскім універсітэтам
    Падпісанне пагаднення з Гомельскім дзяржаўным медыцынскім універсітэтам
    Падпісанне пагаднення з Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэтам ім. П.О.Сухога
    Падпісанне пагаднення з Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэтам ім. П.О.Сухога

    Даведачна. Нагадаем, 29 кастрычніка 2021 года адбылося падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве і ўзаемадзеянні па развіцці і падтрымцы стартап-руху і малога інавацыйнага прадпрымальніцтва паміж ААТ «Белаграпрамбанк», Міністэрствам эканомікі і Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях Беларусі. 30 сакавіка бягучага года ў рамках рабочай сустрэчы прадстаўнікоў Белаграпрамбанка і Магілёўскага абласнога камітэта адбылося падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве і ўзаемадзеянні па развіццю і падтрымцы стартап-руху і малога інавацыйнага прадпрымальніцтва ў Магілёўскай вобласці. 20 чэрвеня 2022 года адбылося падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж ААТ «Белаграпрамбанк» і Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам.

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у адносінах да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць