Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Белаграпрамбанку - 30 гадоў!

    03.09.2021

    3 верасня 2021 года Белаграпрамбанку спаўняецца 30 гадоў. У гэты спелы ўзрост наш банк уступае ўпэўнена і амбіцыйна, з поўнай адказнасцю усведамляючы, што мы для вас - падтрымка і надзейны фінансавы партнёр. 30 гадоў - важны рубеж у жыцці нашай установы, і мы ганарымся тым, што Белаграпрамбанк сёння стабільны, эфектыўны і запатрабаваны.

    Белаграпрамбанку - 30 гадоў!
    Белаграпрамбанку - 30 гадоў!

    Ужо 30 гадоў Белаграпрамбанк добрасумленна выконвае свае абавязацельствы перад кожным партнёрам і кліентам.

    Сёння Белаграпрамбанк - гэта сотні тысяч людзей, якія даверылі нам клопат аб сваім дабрабыце, тысячы карпаратыўных кліентаў, якія паспяхова вядуць з намі бізнес, сотні партнёраў - прадпрыемстваў, арганізацый, кампаній, банкаў па ўсім свеце.

    Цікавая і насычаная гісторыя Белаграпрамбанка пачалася яшчэ ў 1991 годзе. Тады фінансавая ўстанова была зарэгістраваная ў Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь. Мы першымі выпусцілі біржавыя аблігацыі, першымі правялі бескантактавую аплату і з цягам часу занялі першае месца сярод айчынных банкаў па самых розных кірунках дзейнасці.

    Белаграпрамбанк прайшоў дынамічны шлях развіцця. Праз 30 гадоў з моманту заснавання ён стаў інавацыйным, тэхналагічным фінансавым інстытутам з разнастайным функцыяналам. Цяпер у банку можна здзяйсняць анлайн-плацяжы, анлайн-пераводы, замовіць, не выходзячы з дому, любую банкаўскую паслугу, аформіць любы прадукт: купіць інтэрнэт-аблігацыі, замовіць картку, адкрыць дэпазіт, пакінуць заяўку на крэдыт і многае іншае. Пры садзейнічанні банка сёння ў прадпрымальнікаў-пачаткоўцаў ёсць магчымасць атрымаць кансультацыю па стварэнні бізнес-плана, вядзенні сваёй справы, стаць удзельнікам розных бізнес-мерапрыемстваў і нават знайсці інвестара для свайго праекта.

    У банку створаны ўсе ўмовы для таго, каб кліенту было зручна і камфортна. Каб зберагчы каштоўны час нашых кліентаў, мы рэалізавалі звышхуткія плацяжы і іншыя аперацыі ў рэжыме рэальнага часу.

    "Дакрананні" - дабрачынны праект Белаграпрамбанка
    "Дакрананні" - дабрачынны праект Белаграпрамбанка

    Мы распрацавалі для кліентаў мноства актуальных і запатрабаваных сервісаў. У Белаграпрамбанку можна знайсці прадукты для людзей самых розных узростаў і катэгорый - ад школьнікаў да пенсіянераў, для прыхільнікаў спорту, для аўтамабілістаў і аматараў шопінгу, для грамадзян, якія жадаюць штодня рабіць добрыя справы!

    Мы шчыра рады таму, што нашы партнёры дапамаглі нам ажыццявіць многія карысныя грамадству ініцыятывы і праекты. Так, мы паспрыялі адкрыццю і аснашчэнню ультрасучаснай лабараторыі генетычных біятэхналогій у РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі ў Бараўлянах, правялі шматлікія дабрачынныя акцыі, якія зрабілі лепшае і радаснае жыццё многіх людзей.

    Для нашых кліентаў мы адкрылі высокатэхналагічныя офісы самаабслугоўвання, цэнтры прыцягнення Igrow. Актыўна падтрымліваем малы і сярэдні бізнес, жаночае прадпрымальніцтва, буйныя прадпрыемствы - лакаматывы эканомікі краіны.

    Прэмія Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці ўручана Белаграпрамбанку
    Прэмія Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці ўручана Белаграпрамбанку

    За апошнія некалькі гадоў мы заваявалі статутныя ўзнагароды, якія даказваюць высокую якасць нашай працы. У 2019 годзе банк атрымаў Прэмію Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці. Узнагарода ўручана банку "за дасягненне значных вынікаў у галіне якасці і канкурэнтаздольнасці выпускаемай прадукцыі, паслуг або выкананых работ, укараненне інавацыйных тэхналогій і сучасных метадаў менеджменту". У 2020 годзе Белаграпрамбанк быў адзначаны як "Лепшы банк-партнёр у падтрымцы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва". Ён таксама ўвайшоў у ТОП-3 інтэрнет-банкаў для бізнесу ў Беларусі па выніках даследаванняў замежных экспертаў. У 2021 годзе Белаграпрамбанк атрымаў тры ўзнагароды ў конкурсе «Брэнд года» і тры ўзнагароды ў конкурсе «Банк года Беларусі». Наш банк вядомы як адзін з лепшых працадаўцаў у краіне, што пацверджана прэміямі ў конкурсе "HR-брэнд". Найвышэйшы ўзровень міжнароднага бізнесу Белаграпрамбанка ведаюць і цэняць сотні замежных банкаў-партнёраў.

    Белаграпрамбанк на працягу доўгіх гадоў падтрымлівае самыя значныя культурныя праекты краіны - мноства разоў банк станавіўся "Мецэнатам культуры Беларусі". Банк правёў унікальныя рэспубліканскія адукацыйныя конкурсы па падтрымцы і развіццю маладзёжнага прадпрымальніцтва «АГРА 2.0» і «АГРА 3.0», у якіх з крэатыўнымі ідэямі паўдзельнічалі сотні беларускіх студэнтаў.

    І гэта толькі асобныя старонкі нашай слаўнай гісторыі. Наперадзе - складаны, але найцікавы шлях. Шлях развіцця і актыўнай працы.

    Наша місія - працуючы на карысць кожнага кліента, быць карыснымі грамадству ў цэлым! Пад гэтым дэвізам мы смела ідзем наперад.

    Сябры! Шчыра дзякуем вам за тое, што выбіраеце Белаграпрамбанк! Спадзяемся на далейшае канструктыўнае супрацоўніцтва. Мы жадаем вам дабрабыту, радасці, мірнага неба над галавой, увасабленні задуманых планаў і ідэй!
     

    З павагай, Ваш Белаграпрамбанк

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у адносінах да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць