Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    "АГРА 3.0": ад бізнес-ідэі да яе рэалізацыі

    22.06.2021

    Завяршыўся Рэспубліканскі адукацыйны конкурс па падтрымцы і развіццю маладзёжнага прадпрымальніцтва "АГРА 3.0", арганізаваны ААТ "Белаграпрамбанк" і Аб'яднанай прафсаюзнай арганізацыяй у год 30-годдзя банка.

    Без малога 100 дзён праект трымаў у тонусе ўдзельнікаў і арганізатараў. Маштабную працу правялі члены журы - эксперты з дзяржсектара і розных сфер бізнесу, прадстаўнікі вышэйшых навучальных устаноў.

    Удзельнікі, маладыя грамадзяне Рэспублікі Беларусь ва ўзросце да 31 года, змагаліся за галоўныя прызы ў намінацыях "Лепшае кейс-рашэнне" і "Лепшая бізнес-ідэя". У кожнай намінацыі - па тры катэгорыі. Менавіта таму конкурс унікальны яшчэ і колькасцю пераможцаў - іх 18.

    - Што нас па-добраму здзівіла на самым старце, - падзяліўся намеснік Старшыні Праўлення ААТ "Белаграпрамбанк" Сяргей Чугай, - дык гэта лічба ў 500 удзельнікаў. Розныя біяграфіі, розныя тэмы. Гэта сведчыць аб патэнцыяле, які яшчэ шмат у чым не раскрыты і рэалізацыя невялікай долі якога дасць прыкметны эканамічны і сацыяльны эфект. Мы як банк усяляк будзем гэтаму садзейнічаць. Ёсць цэлая інфраструктура - мы стварылі цэнтры прыцягнення па ўсёй краіне, якія ў тым ліку будуць развіваць падобныя ініцыятывы.

    Геаграфія конкурса ахоплівае ўсю краіну.

    Удзельнікі, маладыя грамадзяне Рэспублікі Беларусь ва ўзросце да 31 года, змагаліся за галоўныя прызы ў намінацыях "Лепшае кейс-рашэнне" і "Лепшая бізнес-ідэя". У кожнай намінацыі - па тры катэгорыі. Менавіта таму конкурс унікальны яшчэ і колькасцю пераможцаў - іх 18.

    У летні сонечны дзень пераможцы, журы, арганізатары і кіраўніцтва банка сабраліся падвесці вынікі праекту.

    Намінацыя "Лепшае кейс-рашэнне"

    Пераможцы ў катэгорыі "Сельская гаспадарка і фермерства"
    Пераможцы ў катэгорыі "Сельская гаспадарка і фермерства"

    Ніна Жалязнова, дырэктар даччынай гаспадаркі Белаграпрамбанка ААТ "Азярыцкі-Агра", член Савета рэспублікі Нацыянальнага сходу, намеснік старшыні журы, уразіла ўсіх сваімі шчырымі, праніклівымі словамі:

    Беларусь — гэта прыгажосць, сіла, цнатлівасць, добразычлівасць, спагада, моц, гонар. Што датычыць мяне, я нарадзілася ў вёсцы, атрымала сельскагаспадарчую адукацыю. Зямля для мяне ўсё. Прафесію маю таксама стварыла зямля — 17 гадоў працавала галоўным аграномам. І хачу сказаць: Радзіма пачынаецца з зямлі і сям'і.

       Пераможцы ў катэгорыі «Сфера паслуг»
    Пераможцы ў катэгорыі «Сфера паслуг»

    Наталля Мельнічэнка, гаспадыня аграсядзібы «Утрына», намеснік старшыні журы фіналу конкурсу, адзначыла: «Я ўдзельнічала ў «АГРА 2.0» і «АГРА 3.0». Выказваю вялікую ўдзячнасць гэтаму конкурсу і яго ўдзельнікам за тое, што з кожным годам, кожным новым этапам разам з імі сама расту і ўдасканальваюся. Растуць і ўдасканальваюцца аказваемыя маім прадпрыемствам паслугі. А што такое сектар паслуг? Гэта вялізны пласт нашай агульнай нацыянальнай гаспадаркі: чым бы мы ні займаліся, усе мы спажыўцы і жадаем атрымліваць якасныя паслугі. А для гэтага неабходна аб'яднаць намаганні і выкарыстоўваць новыя тэхналогіі, інавацыі. Атрымалася, мне здаецца, у рабят выдатна».

       Пераможцы ў катэгорыі "Сацыяльнае прадпрымальніцтва"
    Пераможцы ў катэгорыі "Сацыяльнае прадпрымальніцтва"

    Старшыня Аб'яднанай прафсаюзнай арганізацыі ААТ «Белаграпрамбанк», сустаршыня аргкамітэта конкурсу Наталля Мармузевіч адзначыла: «Сацыяльнае прадпрымальніцтва — тэма, сугучная з каштоўнасцямі, якія вызнаюцца намі як прафсаюзнай арганізацыяй, мэта і задача якой рабіць усё на карысць чалавека і грамадства. Прафсаюзная арганізацыя банка яшчэ раз прааналізуе ўсе працы фіналістаў і адзін з праектаў возьмем для рэалізацыі».

    Намінацыя "Лепшая бізнес-ідэя"

    Пераможцы ў катэгорыі "Інавацыйны банкаўскі сэрвіс, новы банкаўскі прадукт"
    Пераможцы ў катэгорыі "Інавацыйны банкаўскі сэрвіс, новы банкаўскі прадукт"

    «Укладваць у людзей, якія хочуць ствараць, азначае інвеставаць у будучыню краіны. Белаграпрамбанк сёння дзеліцца сваім рэсурсам, каб заўтра з вас выраслі класныя, паспяховыя прадпрымальнікі», - з веданнем справы падкрэсліў начальнік Стартап-цэнтра БДУ, член журы Дзмітрый Мікулка.  

    Пераможцы ў катэгорыі «Экалогія»
    Пераможцы ў катэгорыі «Экалогія»

    Дзмітрый Крупскі, начальнік упраўлення эканомікі інавацыйнай дзейнасці Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, член журы конкурсу, аб стартап-руху ведае не па чутках і адной з сучасных задач лічыць аб'яднанне намаганняў для таго, каб ператварыць стартапераў у паўнацэнны інавацыйны бізнес:

    — Мы жывем у такі час, калі тое, што здавалася непарушным, мяняецца літаральна за лічаныя гады, на нашых вачах мяняецца свет. Было так і раней, але зараз час сціскаецца каласальна. Вось і пытанні, звязаныя з цыркулярнай эканомікай, вуглевадародным следам, рэцыклінгам, выходзяць у трэнд. А паколькі свет мяняецца, роля кожнага, хто валодае актуальнымі ведамі, хваткай, воляй, становіцца вызначальнай.

    Белаграпрамбанк, каманда з самавітай гісторыяй, добрымі традыцыямі, моцнай рэгіянальнай сеткай, выступіў піянерам у пабудове новай для нашай банкаўскай сістэмы мадэлі - цэнтры прыцягнення. Упэўнены, што конкурс бізнес-праектаў будзе мець працяг і стане кузняй кадраў для беларускага бізнесу.

     Пераможцы ў катэгорыі «Лічбавізацыя бізнесу»
    Пераможцы ў катэгорыі «Лічбавізацыя бізнесу»

    Першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Павел Ткач падзяліўся ўражаннямі:

    - Уражаны высокім узроўнем дэталізацыі прапрацоўкі праектаў. Некаторыя хоць заўтра на стол - яны могуць працаваць і прыносіць грошы. У нашай краіне цыфравізацыі надаецца вялікая ўвага. Таму вельмі добра, што і на конкурсе выдзелена такая катэгорыя.

    - Ззаду 100 дзён актыўнай, насычанай работы, - рэзюмаваў Максім Басалыга, намеснік дырэктара Цэнтра па рабоце з персаналам ААТ "Белаграпрамбанк", старшыня аргкамітэта конкурсу "АГРА 3.0". - Спакою не было ні дня: увесь час гучалі пытанні і прапановы, і гэта кажа пра тое, што вы сапраўды актыўная частка моладзі, на якую ўсе мы можам спадзявацца. За вамі будучыня, як пафасна б гэта ні гучала. А наконт ідэй, якія ў вас будуць з'яўляцца, ведайце, што Белаграпрамбанк — гэта той банк, які іх абавязкова разгледзіць і дапаможа рэалізаваць.

    Усім пераможцам нададзены статус рэзідэнтаў Цэнтра прыцягнення Igrow. Удзельнікам, якія занялі 1-е месцы ў намінацыі "Лепшая бізнес-ідэя" і якія з'яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, - выгадныя ўмовы крэдытавання.

    Белаграпрамбанк віншуе пераможцаў "АГРА 3.0" і запрашае ўсіх удзельнічаць у новых адукацыйных праектах і ініцыятывах!

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у адносінах да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць