Аб банку
Інфармацыя аб банку
Поўная назва банка:
| Мова | Назва |
|---|---|
| Назва на беларускай мове | Адкрытае акцыянернае таварыства «Белаграпрамбанк» |
| На рускай мове | Открытое акционерное общество «Белагропромбанк» |
| На англійскай мове | Joint-Stock Company «Belagroprombank» |
Скарочаная назва банка
| Мова | Назва |
|---|---|
| Назва на беларускай мове | ААТ «Белаграпрамбанк» |
| На рускай мове | ОАО «Белагропромбанк» |
| На англійскай мове | JSC «Belagroprombank» |
Юрыдычны адрас: пр-т Жукава, 3 г. Мінск, 220036.
Адрас электроннай пошты: info@belapb.by.
БІК BAPBBY2X
S.W.I.F.T. BAPBBY2X
УНП 100693551
GIIN-нумар па FATCA : XBRR38.99999.SL.112
Карэспандэнцкі рахунак у НБ РБ:
BY33NBRB32000096400110000000, БИК NBRBBY2X
Тэлефон/факс: +375 (17) 218-57-14
Тэлекс: 25-21-14
Тэлефон Кантакт-цэнтра: 136; +375 (17) 218 57 77 ; +375(29) 198 57 77 (А1); +375(29) 888 57 77 (МТС); +375(25) 999 57 77 (life :);
Час працы Кантакт-цэнтра:
штодня - 8.00-20.00;
Тэлефанаванне са стацыянарнага тэлефона, тэлефанаванне з мабільнага тэлефона (life:), А1, MTC) - па тарыфах аператараў сувязі.
ААТ "Белаграпрамбанк" – камерцыйная юрыдычная асоба, створаная ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Банк зарэгістраваны 03.09.1991 (ліст Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 03.09.1991 №03005/184).
Ідэнтыфікацыйны код банка ў Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў - 100693551.
У адпаведнасці з пастановай урада і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь № 849/7 ад 18.06.2008 ААТ "Белаграпрамбанк" з'яўляецца банкам, упаўнаважаным абслугоўваць дзяржаўныя праграмы.
ААТ "Белаграпрамбанк" з'яўляецца галаўной арганізацыяй банкаўскага холдынга.
ААТ «Белаграпрамбанк » ажыццяўляе сваю дзейнасць на падставе наступных ліцэнзій:
Ліцэнзія на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь №2 ад 17 студзеня 2024 г.
Выдадзена на ажыццяўленне наступных банкаўскіх аперацый:
- прыцягненне грашовых сродкаў фізічных і юрыдычных асоб на рахункі і ва ўклады (дэпазіты);
- размяшчэнне прыцягнутых грашовых сродкаў фізічных і юрыдычных асоб на рахункі і ва ўклады (дэпазіты) ад свайго імя і за свой кошт на ўмовах зваротнасці, платнасці і тэрміновасці, у тым ліку прадастаўленне крэдытаў;
- адкрыццё і вядзенне банкаўскіх рахункаў фізічных і юрыдычных асоб;
- адкрыццё і вядзенне рахункаў у каштоўных металах;
- ажыццяўленне разліковага і банкаўскага касавага абслугоўвання фізічных і юрыдычных асоб, у тым ліку банкаў-рэспандэнтаў;
- валютна-абменныя аперацыі;
- купля-продаж каштоўных металаў і каштоўных камянёў у выпадках, прадугледжаных Нацыянальным банкам;
- прыцягненне і размяшчэнне каштоўных металаў ва ўклады (дэпазіты) фізічных і юрыдычных асоб;
- выдача банкаўскіх гарантый і іншыя аперацыі з банкаўскімі гарантыямі;
- давернае кіраванне фондам банкаўскага кіравання на падставе дамовы давернага кіравання фондам банкаўскага кіравання;
- давернае кіраванне грашовымі сродкамі па дамове давернага кіравання грашовымі сродкамі;
- эмісія банкаўскіх плацежных картак і іншых плацежных інструментаў, якія патрабуюць адкрыцця і вядзення рахункаў і правядзення разліковых аперацый па плацяжах, прынятым пры выкарыстанні такіх плацежных інструментаў;
- выдача каштоўных папер, якія пацвярджаюць прыцягненне грашовых сродкаў ва ўклады (дэпазіты) і размяшчэнне іх на рахункі;
- фінансаванне пад саступку грашовага патрабавання (факторынг);
- прадастаўленне фізічным і юрыдычным асобам спецыяльных памяшканняў або сейфаў для банкаўскага захоўвання дакументаў і каштоўнасцей (грашовых сродкаў, каштоўных папер, каштоўных металаў і каштоўных камянёў і інш.);
- разліковыя аперацыі.
ААТ «Белаграпрамбанк» ажыццяўляе працу на рынку каштоўных папер на падставе ліцэнзіі на ажыццяўленне прафесійнай і біржавой дзейнасці па каштоўных паперах. Ліцэнзія прадастаўлена Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь 29.06.1995, нумар ліцэнзіі ў Адзіным рэестры ліцэнзій 39200000016267.
Складнікі працы і паслугі:
- брокерская дзейнасць;
- дылерская дзейнасць;
- дэпазітарная дзейнасць;
- дзейнасць па давернаму кіраванню каштоўнымі паперамі.
Бачанне банка:
рэгіянальны банк № 1 па фінансавай падтрымцы насельніцтва, а таксама суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва з высокаэфектыўнай аперацыйнай дзейнасцю і ўмераным узроўнем рызык, якія прымаюцца.
Місія банка:
садзеянне эканамічнаму развіццю рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь з адначасовай арыентацыяй на рыначныя формы і метады вядзення банкаўскага бізнесу.
Нашы каштоўнасці:
Радзіма
Асноўная каштоўнасць банка, якая ўяўляе сабой усебаковую падтрымку развіцця краіны праз садзеянне яе эканамічнаму росту, стварэнне дадатковай каштоўнасці для кліентаў і грамадства, садзеянне ўмацаванню дзяржаўнасці.
Сям'я
Каштоўнасць, якая з'яўляецца асновай для кожнага чалавека. Падтрымка сямейных каштоўнасцей для банка з'яўляецца безумоўнай.
Чалавек
Каштоўнасць індывідуальнасці кожнага чалавека.
ААТ «Белаграпрамбанк» – адзін з першых банкаў Рэспублікі Беларусь, які ўкараніў сістэму менеджменту якасці прадастаўлення банкаўскіх паслуг у адпаведнасці з патрабаваннямі стандарту СТБ ISO 9001 (ISO 9001). Вышэйшае кіраўніцтва ААТ «Белаграпрамбанк» прадаставіла сведчанні прынятых абавязацельстваў, дэкларуючы палітыку ў галіне якасці, якая вызначае агульныя намеры і напрамкі дзейнасці банка, накіраваныя на задаволенасць патрабаванняў і чаканняў спажыўцой банкаўскіх паслуг.
Укараненне сістэмы менеджменту якасці дазваляе банку забяспечваць бесперапыннае ўдасканаленне дзейнасці па прадастаўленні банкаўскіх паслуг і пастаянна павышаць задаволенасць спажыўцоў.
Адпаведнасць сістэмы менеджменту якасці прадастаўлення банкаўскіх паслуг патрабаванням стандарту
СТБ ISO 9001 (ISO 9001) пацвярджаецца сертыфікатамі адпаведнасці.
У адпаведнасці са стратэгіяй, ААТ «Белаграпрамбанк» прадугледжвае асноўнымі сродкамі забеспячэння інфармацыйнай бяспекі ўкараненне і функцыянаванне сістэмы менеджменту інфармацыйнай бяспекі прадастаўлення банкаўскіх паслуг, заснаванай на стандарце СТБ ISO/IEC 27001 (ISO/IEC 27001), а таксама забеспячэнне адпаведнасці патрабаванням нацыянальнага заканадаўства ў галіне інфармацыйнай бяспекі.
Кіраўніцтва ААТ «Белаграпрамбанк» усведамляе важнасць і неабходнасць развіцця і ўдасканалення мер і сродкаў забеспячэння інфармацыйнай бяспекі ў кантэксце развіцця заканадаўства, правіл рэгулявання банкаўскай дзейнасці, удасканалення міжнародных стандартаў у галіне інфармацыйнай бяспекі, развіцця банкаўскіх тэхналогій, а таксама чаканняў кліентаў і іншых зацікаўленых бакоў. Забеспячэнне адэкватнага ўзроўню інфармацыйнай бяспекі - адзін з ключавых фактараў для ААТ «Белаграпрамбанк».
Сістэма мэнэджменту інфармацыйнай бяспекі падавання банкаўскіх паслуг - частка агульнай сістэмы кіравання, заснаванай на падыходзе бізнэс-рызыкоў, з мэтай стварыць, укараніць, эксплуатаваць, стала кантраляваць, аналізаваць, падтрымліваць у працоўным стане і паляпшаць абарону інфармацыі.
Адпаведнасць сістэмы менеджменту інфармацыйнай бяспекі падавання банкаўскіх паслуг патрабаванням стандарту СТБ ISO/IEC 27001 (ISO/IEC 27001) пацвярджаецца сертыфікатамі адпаведнасці.
ААТ«Белаграпрамбанк» мае Прадстаўніцтва ў Італьянскай Рэспубліцы (г. Мілан).
Урачыстае адкрыццё прадстаўніцтва адбылося 18 мая 2007 года. Гэта першае прадстаўніцтва беларускага банка ў гэтай краіне.
Адкрыццё Прадстаўніцтва прадыктаванае дынамічным развіццём гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Італьянскай Рэспублікай і, як вынік, ростам патрэбы ў банкаўскім абслугоўванні гандлёвых патокаў і інвестыцыйных праектаў паміж партнёрамі Беларусі і Італіі.
Дзейнасць Прадстаўніцтва арыентавана на прадстаўленне інтарэсаў як самога банка, так і беларускіх прадпрыемстваў, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць у Італіі і іншых краінах Еўропы, спрыянне ў рэалізацыі камерцыйных і інвестыцыйных праектаў, а таксама на стварэнне аптымальных фінансавых умоў беларускім вытворцам для нарошчвання паставак беларускай прадукцыі на італьянскі рынак.
Адрас Прадстаўніцтва: Італьянская Рэспубліка, г. Мілан, 20122, вул. Філіпа Карыдоні, 1.
Кіраўнік Прадстаўніцтва - Логун Аляксандр Барысавіч тэл. +39 02 760 182 87
Факс: +39 02 365 35-862
Рэжым работы: пн.-пт.: 9.00-18.00, абед 13.00-14.00.



