Добраахвотнае страхаванне ад няшчасных выпадкаў
У рамках супрацоўніцтва са страхавымі арганізацыямі Рэспублікі Беларусь кліентам ААТ «Белаграпрамбанк» прадастаўляецца магчымасць заключэння:
1.1. Дагавораў страхавання на ўмовах Правілаў № 7 «Добраахвотнага страхавання ад няшчасных выпадкаў» ЗАСТ «Белнафтастрах» па варыянце «Стандарт» на наступных умовах:
- тэрмін страхавання – 1 год,
- тэрыторыя дзеяння - Рэспубліка Беларусь і астатнія краіны свету.
Не дзейнічае на тэрыторыі Украіны, а таксама на тэрыторыі ваенных дзеянняў (у тым ліку на тэрыторыі вядзення контртэрарыстычных аперацый) і лакальных ваенных канфліктаў. - страхавая сума і страхавы ўзнос:
|
Страхавая сума, BYN. |
Страхавы ўзнос*, BYN. |
|---|---|
| 2 000,00 | 16,00 |
| 3 000,00 | 25,00 |
| 4 000,00 | 33,00 |
| 5 000,00 | 41,00 |
| 6 000,00 | 49,00 |
| 7 000,00 | 57,00 |
| 8 000,00 | 66,00 |
| 9 000,00 | 74,00 |
| 10 000,00 | 82,00 |
| 11 000,00 | 90,00 |
| 12 000,00 | 98,00 |
| 13 000,00 | 107,00 |
| 14 000,00 | 115,00 |
| 15 000,0 | 123,00 |
*выплачваецца аднаразова ў момант заключэння дагавора страхавання.
Фізічная асоба можа заключыць дагавор страхавання як на сваю карысць, так і на карысць іншых асоб.
Страхавым выпадкам з'яўляецца прычынне шкоды жыццю і здароўю застрахаванай асобы ў выніку няшчаснага выпадку:
- траўмы (удары, пераломы, выкруты костак, разрывы органаў, раненні, апёкі (апрача апёкаў І ступені, сонечных апёкаў), адмаражэнні (апрача адмаражэнняў І ступені) апёкі вачэй і інш.);
- выпадковае вострае атручэнне хімічнымі рэчывамі і саставамі, атручэнне грыбамі, медыкаментамі і інш.
- выпадковые пераломы, выкруты костак, зубоў (у тым ліку імплантаў), апёкі, разрывы (ранення) органаў альбо іх выдаленне ў выніку няправільных медыцынскіх маніпуляцый;
- траплянне ў дыхальныя шляхі іншароднага цела, утапленне, анафілактычны шок, перахалоджанне арганізма.
Дагавор страхавання ўступае ў сілу праз 7 каляндарных дзён пасля даты заключэння дагавора страхавання.
Падрабязней з Правіламі № 7 «Добраахвотнага страхавання ад няшчасных выпадкаў» ЗАСТ «Белнафтастрах» можна азнаёміцца на сайце ЗАСТ «Белнафтастрах».
Для заключэння дагавора страхавання неабходна прад'явіць дакумент, які сведчыць асобу.
1.2. Дамоў страхавання на ўмовах Правілаў № 9 «Добраахвотнага страхавання ад траўмаў «Экспрэс» БРУСП «Белдзяржстрах» на наступных умовах:
- Тэрмін страхавання - 1 год;
- Тэрыторыя дзеяння - Рэспубліка Беларусь;
- Страхавая сума і ўзнос:
| Страхавая сума, BYN. | Страхавы ўзнос*, BYN. |
|---|---|
| 1 500 | 22,5 |
| 2 000 | 30 |
| 3 000 | 45 |
| 4 000 | 60 |
| 5 000 | 75 |
| 6 000 | 90 |
| 8 000 | 120 |
| 10 000 | 150 |
- Страхавым выпадкам з'яўляецца прычыненне шкоды жыццю і здароўю застрахаванай асобы ў выніку няшчаснага выпадку:
- траўмы (удары, пераломы, вывіхі костак, раненні, апёкі, абмаражэнні, атручванні і іншыя цялесныя пашкоджанні, якія запатрабавалі амбулаторнага і (або) стацыянарнага лячэння), якія пацягнулі часовае расстройства здароўя застрахаванай асобы, устанаўленне інваліднасці або смерць (устанаўленне інваліднасці, або смерць могуць наступіць на працягу 1 года пасля траўмы, у т.л. пасля заканчэння тэрміну дзеяння дагавора страхавання);
- заражэнне энцэфалітам (энцэфаламіелітам) і (або) хваробай Лайма (Лайм-барэліёзам).
Для заключэння дагавораў страхавання неабходна прад'явіць дакумент, які пацвярджае асобу.
Падрабязней з Правіламі № 9 «Добраахвотнага страхавання ад траўмаў «Экспрэс» БРУСП «Белдзяржстрах» можна азнаёміцца на сайце БРУСП «Белдзяржстрах».



