Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг 136 патэлефануй у свой банк
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Сябры

    У адпаведнасці з Правіламі праграмы лаяльнасці для прыватных кліентаў «Сябры» маніторынг кліенцкай базы і даных асобных кліентаў для ўключэння (выключэння) у (з) праграмы праводзіцца па стане на 01 лютага і 01 жніўня.

    ПРАВІЛЫ праграмы лаяльнасці для прыватных кліентаў «Сябры» (у дадзенай рэдакцыі набываюць моц з 01.08.2019)

    1. Дадзеныя Правілы праграмы лаяльнасці для прыватных кліентаў «Сябры» (далей – Правілы), зацверджаныя з мэтай павышэння лаяльнасці кліентаў і іх матывацыі да ўсталявання доўгатэрміновых адносін з ААТ «Белаграпрамбанк» (далей – Банк), набываюць моц з даты, якая вызначаецца асобным загадам Банка, і дзейнічаюць да моманту прыняцця Банкам рашэння аб спыненні ці прыпыненні дзеяння праграмы.

    2. Фізічная асоба, у дачыненні да якой выконваюцца ўмовы, вызначаныя Правіламі, з'яўляецца на працягу перыяду, вызначанага Правіламі, удзельнікам праграмы лаяльнасці і мае права на атрыманне рознічных банкаўскіх паслуг банка на ўмовах, вызначаных дадзенымі Правіламі.

    3. Перыяд правядзення маніторынгу кліенцкай базы і даных асобных кліентаў для ўключэння (выключэння) у (з) праграмы – шэсць месяцаў (далей – справаздачны перыяд). Дата маніторынгу – першае чысло месяца, які ідзе за справаздачным перыядам.

    4. Перыяд аказання рознічных банкаўскіх паслуг Банка на ўмовах праграмы лаяльнасці – шэсць месяцаў, якія ідуць за справаздачным перыядам (далей – бягучы справаздачны перыяд).

    5. Права на ўдзел у праграме маюць фізічныя асобы – кліенты Банка, якія адпавядаюць як мінімум аднаму з ніжэйпрыведзеных крытэрыяў:

    Від узаемаадносін з банкам Крытэрый
    Заключаны з Банкам дагавор тэрміновага банкаўскага ўкладу (дэпазіту) З'яўляцца ўкладчыкам па дагаворы тэрміновага банкаўскага ўкладу, які адпавядае наступнай сукупнасці ўмоў: фактычны тэрмін захоўвання сродкаў складае на дату маніторынгу кліенцкай базы 365 і больш дзён; сярэднядзённы астатак на працягу 6 месяцаў, якія папярэднічаюць даце маніторынгу, складае не менш за 4 500,00 беларускіх рублёў для ўкладаў у беларускіх рублях, 8 000 долараў ЗША для ўкладаў у доларах ЗША; 7 000 еўра для ўкладаў у еўра, 400 000 расійскіх рублёў для ўкладаў у расійскіх рублях
    Заключаны з Банкам дагавор бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку, да якога выпушчана банкаўская плацежная картка (далей – БПК), за выключэннем ашчадных БПК З'яўляцца ўладальнікам бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку, да якога выпушчана БПК, які адказвае наступнай сукупнасці ўмоў:
    сярэднядзённы астатак па бягучым (разліковым) банкаўскім рахунку, да якога выпушчана БПК, на працягу 6 месяцаў, якія папярэднічаюць даце маніторынгу, складае не менш за 1 000,00 беларускіх рублёў – для дагавораў у беларускіх рублях, 1 000 долараў ЗША – для дагавораў у доларах ЗША, 900 еўра – для дагавораў у еўра, 50 000 расійскіх рублёў – для дагавораў у расійскіх рублях
    Заключанае з Банкам дадатковае пагадненне да дагавора бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку, якое змяшчае ўмову авердрафтнага крэдытавання З'яўляцца бокам па дагаворы авердрафтнага крэдыту, які адпавядае наступнай сукупнасці ўмоў: з даты заключэння дадатковага пагаднення да дагавора бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку, які змяшчае ўмовы авердрафтнага крэдытавання, прайшло 6 і больш каляндарных месяцаў;
    памер ліміту авердрафту ў адпаведнасці з заключаным дадатковым пагадненнем да дагавора бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку, які змяшчае ўмовы авердрафтнага крэдытавання – не менш за 3 000,00 беларускіх рублёў; сярэднядзённая сума выкарыстанага ліміту авердрафту на працягу 6 месяцаў, якія папярэднічаюць даце маніторынгу, складае не менш за 50% памеру ліміту авердрафту ў адпаведнасці з заключаным дагаворам авердрафтнага крэдыту; адсутнасць фактаў утварэння пратэрмінаванай запазычанасці па выплаце працэнтаў і/або асноўнага доўгу ў перыядзе з даты заключэння дадатковага пагаднення да дагавора бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку, які змяшчае ўмовы авердрафтнага крэдытавання па дату маніторынгу
    Заключаны з Банкам дагавор на атрыманне крэдыту «Крэдытка са знiжкай» З'яўляцца бокам па дагаворы крэдыту, які адпавядае наступнай сукупнасці ўмоў:
    з даты заключэння крэдытнага дагавора прайшло 6 і больш каляндарных месяцаў;
    сума крэдытнага дагавора не менш за 5 000,00 беларускіх рублёў;
    сярэднядзённая сума запазычанасці па крэдыце на працягу 6-ці месяцаў, якія папярэднічаюць даце маніторынгу, складае не меней за 50% ад сумы заключанага крэдытнага дагавора;
    адсутнасць фактаў утварэння пратэрмінаванай запазычанасці па выплаце працэнтаў і/ці асноўнага доўгу ў перыядзе з даты заключэння крэдытнага дагавора па дату маніторынгу
    Выкарыстанне крэдытных прадуктаў банка тэрмін дзеяння крэдытнага дагавора, дадатковага пагаднення да дагавора бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку, які змяшчае ўмовы авердрафтнага крэдытавання па якіх мінуў З'яўляцца бокам па крэдытным дагаворы ці дагаворы авердрафтнага крэдыту, тэрмін дзеяння якога мінуў, які адказвае наступнай сукупнасці ўмоў:
    абавязацельствы па дагаворы выкананы ў поўным аб'ёме;
    па крэдытным дагаворы, дагаворы авердрафтнага крэдыту адсутнічала пратэрмінаваная запазычанасць (асноўны доўг і/ці працэнты) працягласцю звыш 60 каляндарных дзён і адсутнічала неаднаразовая пратэрмінаваная запазычанасць (асноўны доўг і/ці працэнты) працягласцю звыш 30 каляндарных дзён.

    6. Адпаведнасць фізічнай асобы па стане на 1-ы дзень першага месяца бягучага справаздачнага перыяду як мінімум аднаму з крытэрыяў, пералічаных у пункце 5 дадзеных Правілаў, з'яўляецца падставай для ўключэння фізічнай асобы ў склад удзельнікаў праграмы лаяльнасці.

    7. Неадпаведнасць фізічнай асобы па стане на 1-ы дзень першага месяца справаздачнага перыяду ніводнаму з крытэрыяў, пералічаных у пункце 5 дадзеных Правілаў, з'яўляецца падставай для выключэння фізічнай асобы са складу ўдзельнікаў праграмы лаяльнасці.

    8. Фізічныя асобы, якія з'яўляюцца ўдзельнікамі праграмы лаяльнасці, маюць права на атрыманне рознічных банкаўскіх паслуг Банка на наступных умовах:

    • атрыманне дадатковага працэнтнага даходу па дагаворах тэрміновага банкаўскага ўкладу (дэпазіту), якія дзейнічаюць на дату маніторынгу, а таксама якія заключаюцца ў бягучым справаздачным перыядзе, у памеры 0,5% гадавых па ўкладах у беларускіх рублях, 0,2% гадавых па ўкладах у замежнай валюце, з улікам асаблівасцяў, вызначаных пунктам 10 дадзеных Правілаў;
    • магчымасць адкрыцця тэрміновага адзыўнага банкаўскага ўкладу (дэпазіту) «Дэпазітная карта», доступ да якога забяспечваецца з выкарыстаннем карткі MasterCard;
    • заключэнне дагавора на выдачу крэдыту «Крэдытка са знiжкай», а таксама з выкарыстаннем крэдытнай карткі Visa Instant (Стандарт) з выкарыстаннем памеру працэнтнай стаўкі, устаноўленай Табліцай працэнтных ставак ААТ «Белаграпрамбанк» па крэдытах для фізічных асоб, для лаяльных кліентаў;
    • зніжка пры аплаце выпуску банкаўскіх плацежных картак у адпаведнасці з адхіленнямі ад платы за банкаўскія аперацыі, вызначанымі ў Зборніку платы (узнагарод) за аперацыі, якія ажыццяўляюцца ААТ «Белаграпрамбанк».

    9. Для вызначэння складу ўдзельнікаў праграмы не пазней за 5-ы працоўны дзень месяца, які ідзе за справаздачным перыядам, работнікам Упраўлення суправаджэння аперацый рознічнага бізнесу Цэнтра суправаджэння банкаўскіх аперацый, праводзіцца выкананне масавага працэсу ў ПК SC-Retail. Па факце запуску працэсу ажыццяўляецца:

    • аўтаматычны маніторынг і адбор кліентаў, якія адказваюць крытэрыям, пералічаным у пункце 5 дадзеных Правілаў,
    • аўтаматычнае прастаўленне ў картцы кліента ў ПК SC-Retail адпаведнай адзнакі аб уключэнні (выключэнні) кліента ў (са) складу ўдзельнікаў праграмы,
    • фарміраванне адпаведнай ведамасці.

    ​Доступ да сфарміраванай ведамасці ўдзельнікаў праграмы ажыццяўляецца з дапамогай фарміравання ў ПК SC-Retail у пункце меню Back-office/Справаздачнасць/Перыядычная справаздачнасць/ справаздачы 60671 «Ведамасць удзельнікаў праграмы лаяльнасці для прыватных кліентаў «Сябры». Сфарміраваная ў разрэзе падраздзяленняў (РД, ЦБП, ДО) справаздача выкарыстоўваецца для правядзення далейшай працы з кліентамі ў адпаведнасці з Правіламі.

    10. Асаблівасці выплаты дадатковага працэнтнага даходу па дагаворах тэрміновага банкаўскага ўкладу (дэпазіту) (далей – дагавор).

    10.1. Дадатковы працэнтны даход разлічваецца за кожны каляндарны дзень захоўвання, пачынаючы з даты ўключэння ў склад удзельнікаў праграмы, або з дня заключэння дагавора (па дагаворах, заключаных у бягучым справаздачным перыядзе), па апошні дзень бягучага справаздачнага перыяду, або па дзень, які папярэднічае дню заканчэння тэрміну банкаўскага ўкладу (дэпазіту) (у выпадку, калі тэрмін заканчэння трапляе ў бягучы справаздачны перыяд), на фактычны штодзённы астатак грашовых сродкаў на рахунку. Дадатковы працэнтны даход налічваецца ў дзень надыходу тэрміну звароту ўкладу (дэпазіту) і выплачваецца ў дзень надыходу тэрміну звароту ўкладу (дэпазіту) шляхам прылічэння да сумы ўкладу (дэпазіту).

    10.2. У выпадку калі па стане на справаздачную дату (або на працягу бягучага справаздачнага перыяду) фізічнай асобай заключаны з Банкам больш за адзін дагавор, налічэнне і выплата дадатковага працэнтнага даходу можа ажыццяўляцца па кожным з такіх укладаў.

    10.3. Пры датэрміновым скасаванні дагавора налічэнне і выплата дадатковага працэнтнага даходу не ажыццяўляецца.

    10.4. Разлік і выплата дадатковага працэнтнага даходу не ажыццяўляецца з моманту вызначэння ў адпаведнасці з умовамі дагавора (або лакальных нарматыўных прававых актаў Банка) працэнтнай стаўкі ў памеры, устаноўленым па ўкладзе (дэпазіце) «Да запатрабавання» ў адпаведнай валюце.

    11. Выключаны.

    12. Адхіленні ад платы за банкаўскія аперацыі, вызначаныя ў Зборніку платы (узнагарод) за аперацыі, якія ажыццяўляюцца ААТ «Белаграпрамбанк», зацвярджаюцца шляхам унясення ў яго змен асобным рашэннем Фінансавага камітэта ААТ «Белаграпрамбанк».

    13. Банк пакідае за сабой права змены ўмоў удзелу ў праграме і ўмоў атрымання рознічных банкаўскіх паслуг Банка ў аднабаковым парадку.

    14. Інфармацыя пра ўмовы ўдзелу ў праграме і ўмовы атрымання рознічных банкаўскіх паслуг Банка даступная на сайце www.belapb.by і па тэлефоне Контакт-центра 136.

     

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Палітыкай у адносінах да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць