Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг 136 патэлефануй у свой банк
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Доступ да сістэмы ажыццяўляецца з дапамогай уводу лагіна і пароля. Фінансавыя і іншыя аперацыі неабходна дадаткова пацвярджаць сеансавым ці сесійным ключом.

    Лагін - ваша кодавае імя для ўваходу ў сістэму, а пароль - сакрэтны код доступу. Лагін і пароль змяшчаюцца пад ахоўнай паласой карткі пароляў (калі вы падключаліся да Інтэрнэт-банкінгу ў падраздзяленні банка) альбо задаюцца вамі самастойна ў працэсе рэгістрацыі ў Інтэрнэт-банкінгу або ў Мабільным дадатку. Пасля ўваходу ў Інтэрнэт-банкінг або Мабільны дадатак вы можаце змяніць як лагін, так і пароль.

    Калі вы рэгістраваліся ў Інтэрнэт-банкінгу самастойна (анлайн), то для пацверджання фінансавых і іншых аперацый вам будзе дасылацца сесійны ключ у SMS-паведамленні. Сесійны ключ дзейнічае да канца сесіі (да выхаду з Інтэрнэт-банкінгу), г.зн. ім можна пацвярджаць некалькі аперацый.

    Пры асабістым звароце ў банк вы таксама можаце атрымаць картку ключоў, альбо 32-значны сакрэтны код MobiPass. Калі ў вас ёсць картка ключоў, то пры правядзенні асобных аперацый неабходна ўвесці адзін з 60 сакрэтных сеансавых ключоў, якія захоўваюцца на ёй. Нумар сеансавага ключа вызначаецца сістэмай выпадковым чынам. Калі спосабам пацверджання аперацый (аўтэнтыфікацыі) служыць прыкладанне MobiPass, то сеансавыя ключы генеруюцца гэтым дадаткам. Папярэдне дадатак трэба спампаваць з AppStore або PlayMarket і актываваць на вашым тэлефоне з дапамогай выдадзенага ў банку 32-значнага сакрэтнага кода. Падчас актывацыі трэба прыдумаць і запомніць ПІН-код, які будзе надалей выкарыстоўвацца для генерацыі сеансавых ключоў.

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Палітыкай у адносінах да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць