Сродкі доступу да інтэрнэт-банкінгу
Доступ да сістэмы ажыццяўляецца з дапамогай уводу лагіна і пароля. Фінансавыя і іншыя аперацыі неабходна дадаткова пацвярджаць сеансавым ці сесійным ключом.
Лагін - ваша кодавае імя для ўваходу ў сістэму, а пароль - сакрэтны код доступу. Лагін і пароль змяшчаюцца пад ахоўнай паласой карткі пароляў (калі вы падключаліся да Інтэрнэт-банкінгу ў падраздзяленні банка) альбо задаюцца вамі самастойна ў працэсе рэгістрацыі ў Інтэрнэт-банкінгу або ў Мабільным дадатку. Пасля ўваходу ў Інтэрнэт-банкінг у раздзеле «Сэрвic» вы можаце змяніць як лагін, так і пароль.
Калі вы рэгістраваліся ў Інтэрнэт-банкінгу самастойна (анлайн), то для пацверджання фінансавых і іншых аперацый вам будзе дасылацца сесійны ключ у SMS-паведамленні. Сесійны ключ дзейнічае да канца сесіі (да выхаду з Інтэрнэт-банкінгу), г.зн. ім можна пацвярджаць некалькі аперацый.
Пры асабістым звароце ў банк вы таксама можаце атрымаць картку ключоў. Калі ў вас ёсць картка ключоў, то пры правядзенні асобных аперацый неабходна ўвесці адзін з 60 сакрэтных сеансавых ключоў, якія захоўваюцца на ёй. Нумар сеансавага ключа вызначаецца сістэмай выпадковым чынам.



