Крэдыт на развіццё аграэкатурызму
ААТ "Белаграпрамбанк" прадастаўляе крэдытную падтрымку на развіццё аграэкатурызму фізічным асобам у адпаведнасці з патрабаваннямі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 02.06.2006 № 372 "Аб мерах па развіццю аграэкатурызму ў Рэспубліцы Беларусь", Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 04.10.2022 № 351 "Аб развіцці аграэкатурызму".
Калькулятар крэдыту- Працэнтная стаўка 5%
- Валюта крэдыту BYN
Агульная інфармацыя па крэдыце
Валюта крэдытавання: |
|
Тэрмін крэдытавання: |
|
Працэнтная стаўка: |
|
Максімальная сума крэдыту: |
|
Забеспячэнне: |
|
Адтэрміноўка па пагашэнні асноўнага доўгу: |
|
Тэрмін разгляду пакета дакументаў: |
|
Тэрмін прадастаўлення крэдыту: |
|
Выплата плацяжоў па крэдыце: |
|
Парадак прадастаўлення крэдыту: |
|
Рэалізацыя праекта з дапамогай крэдытнай падтрымкі ААТ "Белаграпрамбанк" ажыццяўляецца ў 3 этапы:
1-ы этап – рашэнне раённага выканаўчага камітэта па месцы знаходжання аграсядзібы аб ажыццяўленні дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму;
2-і этап – станоўчае заключэнне рабочай групы раённага выканаўчага камітэта аб эфектыўнасці праекта суб'екта аграэкатурызму па развіццю аб'екта аграэкатурызму;
3-ці этап – разгляд ААТ "Белаграпрамбанк" пытання аб прадастаўленні крэдыту на развіццё аграэкатурызму.
Дакументы, якія прадстаўляюцца ў ААТ "Белаграпрамбанк":
- дакумент, які сведчыць асобу заяўніка (паручыцеля) - пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь (ID-карта) або від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь;
- дакументы, якія пацвярджаюць даходы заяўніка (паручыцеля).
Індывідуальныя прадпрымальнікі падаюць копіі і прад'яўляюць для агляду арыгіналы наступных дакументаў:
- падатковая дэкларацыя, іншы дакумент аб даходах (выручцы) за папярэдні год, а таксама аб фактычна адпрацаваным часе ў бягучым годзе;
- пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі;
- спецыяльны дазвол (ліцэнзіі) (пры наяўнасці).
Дадатковыя дакументы:
- рашэнне раённага выканаўчага камітэта аб ажыццяўленні дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму;
завераныя ў адпаведнасці з заканадаўствам:
- копія заключэння рабочай групы;
- копія праекта суб'екта аграэкатурызму па развіццю аб'екта аграэкатурызму;
- заключэнне i справаздача аб незалежнай ацэнцы, проведзенай рынкавым метадам ацэнкi (у выпадку, калi спосабам забеспячэння выканання абавязацельствау выступае залог).
Гэты крэдыт з'яўляецца мэтавым і падлягае праверцы мэтавага выкарыстання.