Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг 136 патэлефануй у свой банк
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
    8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Крэдыт на набыццё жылля і незавершанага будынка

    Крэдыт прадастаўляецца на куплю індывідуальнага жылога дома, кватэры або іх часткі (участку), у тым ліку шляхам прыняцця ўдзелу ў аўкцыёнах.
    Магчыма прадастаўленне дамовы куплі-продажу пасля прыняцця рашэння аб прадастаўленні крэдыту.

    Калькулятар крэдыту
    • Працэнтная стаўка 12,9%
    • Валюта крэдыту BYN
    Працэнтная стаўка:

    пры набыцці аб'екта нерухомасці ў забудоўшчыка

    • першыя 1096 дзён - 12,9%;
    • з 1097-га дня - 15,9% (СР +6,15 п.п.)*

    пры набыцці аб'екта нерухомасці ў фізічнай (юрыдычнай) асобы

    • першыя 180 дзён - 15,5%;
    • са 181-га дня - 17,96% (СР +8,21 п.п.)*
    Тэрмін да 20 гадоў
    Максімальная сума крэдыту не больш за 90% ад кошту жылога памяшкання
    Забеспячэнне
    • Да 60 000 руб - даручальніцтва не меней адной фізічнай асобы і/ці іпатэка нерухомасці
    • Ад 60 000 да 200 000 руб - даручальніцтва не менш за 2-х фізічных асоб і / або іпатэка нерухомасці
    • Больш за 200 000 руб - даручальніцтва не менш за 2-х фізічных асоб і іпатэка нерухомасці
    Адтэрміноўка плацяжа па асноўному доўгу 6 месяцаў
    18 месяцаў, у выпадку набыцця жылля ў забудоўшчыка
    Выплата плацяжоў па крэдыце

    па працэнтах - штомесяц зыходзячы з фактычнага штодзённага астатку запазычанасці па крэдыце
    (пачынаючы з месяца, наступнага за месяцам прадастаўлення крэдыту, не пазней апошняга працоўнага дня месяца, у якім павінен быць зроблены плацёж)

    па асноўным доўгу - штомесяц роўнымі часткамі
    (пачынаючы з месяца, наступнага за месяцам прадастаўлення крэдыту, не пазней апошняга працоўнага дня месяца, у якім павінен быць зроблены плацеж)

    Тэрмін разгляду пакета дакументаў 7 працоўных дзён**
    Сукупный даход могуць прымацца даходы i расходы фiзiчных асоб, якiя знаходзяцца у блiзкай сваяцтве, уласцiвасцi з заяунiкам, згодна з артыкуламi 60, 61 Кодэкса Республiкi Беларусь аб шлюбе i сям i, а таксама муж (жонка) заяунiка.
    Афармленне дагавора даручальніцтва з фізічнай асобай у забеспячэнне вяртання крэдыту 40  беларускiх рублёў

    * - працэнтная стаўка за карыстанне крэдытам з'яўляецца зменнай, і змяняецца ў дзень змянення стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка РБ.

    ** - у выпадках, якія патрабуюць дадатковай праверкі службай бяспекі - да 12 працоўных дзён

    Белаграпрамбанк прапануе скарыстацца спецыяльнай прапановай - крэдытам «Вялікія магчымасці».

    Атрымайце патрэбную суму на тэрмін да 7 гадоў па стаўцы ад 17, 5% (СР +7,75 п.п.) гадавых і рэалізуйце ўсё задуманае без чакання!

    • паўналетнія грамадзяне Рэспублікі Беларусь, зарэгістраваныя па месцы жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь і якія маюць пастаянны, афіцыйна пацверджаны даход на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (далей - фізічныя асобы);
    • фізічныя асобы, якія не маюць праблемнай запазычанасці і (або) адмоўнай крэдытнай гісторыі (для фізічных асоб-індывідуальных прадпрымальнікаў Рэспублікі Беларусь - адсутнасць запазычанасці па падатках, зборах і іншых плацяжах у бюджэт (дадаткова)).

    Пакет дакументаў, неабходных для разгляду заявы-анкеты:

    • дакумент, які сведчыць асобу заяўніка (паручыцеля(-яй)) - пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або від на жыхарства.

    Індывідуальныя прадпрымальнікі падаюць копіі і прад'яўляюць для агляду арыгіналы наступных дакументаў:

    • пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі;
    • спецыяльны дазвол (ліцэнзія) (пры наяўнасці).

    Дакументы, якія пацвярджаюць даходы заяўніка (атрымальніка):

    • даведка аб памеры заработнай платы (грашовага забеспячэння) за апошнія 3 поўныя каляндарныя месяцы;
    • даведка, якая пацвярджае атрыманне пенсіі за апошнія 3 поўныя каляндарныя месяцы па форме, зацверджанай пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 05.10.2010 №140 «Аб устанаўленні тыпавых форм даведак і дазволу»;
    • для заяўнікаў і паручыцеляў, якія з'яўляюцца кліентамі банка і атрымліваюць заработную плату і прыраўнаваныя да яе плацяжы, прадпрымальніцкі даход, пенсію ў якасці дакумента, які пацвярджае атрыманне даходу, можа выкарыстоўвацца выпіска з бягучага (разліковага) рахунку, да якога выпушчана дэбетавая банкаўская плацежная картка;
    • для індывідуальных прадпрымальнікаў - падатковая дэкларацыя, іншы дакумент аб даходах (выручцы) за папярэдні год, а таксама аб фактычна адпрацаваным часе ў бягучым годзе (іншыя дакументы, якія пацвярджаюць памер атрыманай выручкі, уключаючы кнігу ўліку даходаў і расходаў).

    Пакет дакументаў на набыццё жылых памяшканняў:

    • дагавор куплі-продажу жылога памяшкання, засведчаны і зарэгістраваны ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, з указаннем канкрэтных тэрмінаў і ўмоў аплаты, парадку разлікаў паміж прадаўцом і пакупніком жылога памяшкання (прадастаўляецца для агляду).

    Пакет дакументаў на набыццё аб'ектаў аўкцыённай куплі-продажы:

    Пратакол аб выніках аўкцыёну, які змяшчае наступныя звесткі:

    • звесткі аб прадаўцу і пакупніку жылога памяшкання;
    • адрас жылога памяшкання;
    • канчатковы кошт жылога памяшкання;
    • абавязацельствы бакоў па падпісанні дагавора куплі-продажу, аплаце кошту жылога памяшкання.
    Заўвага:дагавор куплі-продажу аб'екта аўкцыённага куплі-продажу, засведчаны і зарэгістраваны ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, з указаннем канкрэтных тэрмінаў і ўмоў аплаты, парадку разлікаў паміж прадаўцом і пакупніком жылога памяшкання прадастаўляецца ў тэрмін не пазней за 90 каляндарных дзён пасля заключэння крэдытнага дагавора .

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у дачыненнi да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць