Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг 136 патэлефануй у свой банк
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Крэдыт на набыццё тавараў айчыннай вытворчасці анлайн

    Крэдыт з выкарыстаннем сістэмы "Інтэрнэт-банкінг" і "Мабільны дадатак"

    Калькулятар крэдыту
    • Працэнтная стаўка от 0,0001%
    • Максімальная сума у межах крэдытаздольнасці
    • Валюта крэдыту BYN
    Агульная інфармацыя па крэдыце
    • Працэнтная стаўка па крэдытнай дамове у першыя 100 дзён - 0,0001%;
      со 101-га дня - 12,5% (СР*+ 3 п.п.)**
    • Тэрмін, на які даецца крэдыт да 7 гадоў.
    • Мінімальная сума крэдыту 100 беларускіх рублёў.
    • Максімальная сума крэдыту 35 000 беларускіх рублёў.
    • Забеспячэнне крэдыту спосабам забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдытнай дамове з'яўляецца няўстойка.
    • Тэрмін разгляду пакета дакументаў не перавышае 4 працоўныя дні.
    • Парадак пагашэння крэдыту пагашэнне асноўнага доўгу - штомесяц роўнымі долямі, пачынаючы з 12-га месяца, наступнага за месяцам заключэння крэдытнага дагавора; пагашэнне працэнтаў - штомесяц, у суме, разлічанай зыходзячы з фактычнай штодзённай рэшты запазычанасці па крэдыце.

    * Стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь

    ** Працэнтная стаўка за карыстанне крэдытам з'яўляецца пераменнай і змяняецца ў дзень змянення стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка РБ.

    Ажыццяўляецца шляхам адкрыцця неаднаўляльнай крэдытнай лініі тэрмінам на 30 каляндарных дзён з пералічэннем у перыяд яе дзеяння грашовых сродкаў у безнаяўным парадку ў адпаведнасці з прадастаўленымі крэдытаатрымальнікам рахункамі-фактурамі (копіямі) на бягучыя (разліковыя) банкаўскія рахункі суб'ектаў гандлю для набыцця тавараў, вырабленых у Рэспубліцы Беларусь. Пералічэнне крэдытных сродкаў ажыццяўляецца не пазней за працоўны дзень, які ідзе за днём прадастаўлення крэдытаатрымальнікам рахункаў-фактур у падраздзяленне Банка.

    У рахунках-фактурах у абавязковым парадку павінна ўказвацца інфармацыя аб тым, што тавар зроблены ў Рэспубліцы Беларусь.

    Калі ў рахунках(-у)-фактурах(-ы) адсутнічаюць(-е) запісы(-і) аб тым, што набываны тавар зроблены ў Рэспубліцы Беларусь, такія(-і) рахункі(-ы)-фактуры(-ы). вяртаюцца (-ецца) крэдытаатрымальніку без аплаты.

    Не прадастаўляюцца крэдыты наступным катэгорыям заяўнікаў:

    • замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства, якія не маюць віду на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь;
    • фізічным асобам ва ўзросце да 18 гадоў;
    • заяўніку, які прапрацаваў на бягучым месцы працы менш за 3 поўныя каляндарныя месяцы;
    • фізічным асобам, чый узрост на дату афармлення дасягнуў - 58 гадоў для жанчын і 63 гадоў для мужчын;
    • фізічным асобам, якія маюць праблемную запазычанасць перад Банкам, пратэрмінаваную запазычанасць перад іншымі банкамі і (або) якія маюць адмоўную крэдытную гісторыю;
    • фізічным асобам, чый сярэднямесячны чысты даход (даходы за вылікам расходаў заяўніка) не перавышае велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва.
    • заяўнікам, якія з'яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, у якіх адсутнічае бягучы (разліковы) рахунак у банку, адкрыты для індывідуальнага прадпрымальніка, па якім ёсць паступленні грашовых сродкаў за перыяд не менш як тры месяцы, якія папярэднічаюць даце афармлення заяўкі на крэдыт;
    • заяўнікам, па якіх у банку адсутнічаюць актуальныя дадзеныя дакумента, які сведчыць асобу;
    • заяўнікам, у якіх на дату разгляду заяўкі ёсць запазычанасць па крэдытах на спажывецкія патрэбы, забеспячэннем па якіх выступае няўстойка, у суме 35 000 беларускіх рублёў (уключна) і больш, з улікам запытанай (дазволенай) сумы крэдыту.

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Палітыкай у адносінах да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць