Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг 136 патэлефануй у свой банк
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Крэдыт "Вялікія магчымасці" анлайн

    Крэдыт "Вялікія магчымасці" онлайн з выкарыстаннем сістэмы «Інтэрнэт-банкінг» і «Мабільны дадатак»

    Калькулятар крэдыту
    • Працэнтная стаўка ад 11,5%
    • Максімальная сума 35 000
    • Валюта крэдыту BYN
    Апісанне спажывецкага крэдыту
    • Працэнтная стаўка па крэдыце (% гадавых) у першыя 180 дзён - 11,5% гадавых;
      со 181-га дня - 15,1% (СР+5,6 п.п.)*
    • Тэрмін, на які даецца крэдыт ад 3 да 7 гадоў
    • Мінімальная сума крэдыту 100 беларускіх рублёў.
    • Максімальная сума крэдыту 35 000 руб. (у межах крэдытаздольнасці);
      1 000 бел.руб. (у межах крэдытаздольнасці, тэрмінам да 3-х гадоў), для фізічных асоб, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту, але не дасягнулі 70 гадоў на дату афармлення заяўкі на крэдыт.
    • Тэрмін разгляду пакета дакументаў ад 15 хвілін да 1 працоўнага дня.
    • Спосабам забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдытнай дамове з'яўляецца няўстойка.
    • Крэдыт прадастаўляецца аднаразова ў безнаяўным парадку, шляхам пералічэння грашовых сродкаў на бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак, да якога выпушчана дзеючая дэбетавая банкаўская плацежная картка, адкрыты ў банку, выбраны заяўнікам пры запаўненні заяўкі.

    * - працэнтная стаўка за карыстанне крэдытам з'яўляецца зменнай і змяняецца ў дзень змянення стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка РБ.

    • асноўны доўг - штомесяц роўнымі долямі;
    • працэнты - штомесяц, у суме, разлічанай зыходзячы з фактычнага штодзённага астатку запазычанасці па крэдыце.

    Пагашэнне запазычанасці па крэдыце можа праводзіцца ў ЦБП банка незалежна ад месца прадастаўлення крэдыту, а таксама ў прыладах самаабслугоўвання і сістэмах дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання.

    Не прадастаўляюцца крэдыты наступным катэгорыям заяўнікаў:

    • замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства, якія не маюць віду на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь;
    • фізічным асобам ва ўзросце да 18 гадоў;
    • фізічным асобам, чый узрост дасягнуў 70 гадоў;
    • фізічным асобам, якія не маюць пастаяннай крыніцы даходаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
    • фізічным асобам, якія маюць праблемную запазычанасць перад Банкам, пратэрмінаваную запазычанасць перад іншымі банкамі і (або) якія маюць адмоўную крэдытную гісторыю;
    • фізічным асобам, чый сярэднямесячны чысты даход (даходы за вылікам расходаў заяўніка) не перавышае велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва.
    • заяўнікам, якія з'яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі;
    • заяўнікам, па якіх у банку адсутнічаюць актуальныя дадзеныя дакумента, які сведчыць асобу;
    • заяўнікам, у якіх у банку адсутнічае бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак, да якога выпушчана дэбетавая банкаўская плацежная картка, на якую залічваецца заработная плата і прыраўнаваныя да яе плацяжы, і (або) пенсія;
    • заяўнікам, у якіх на дату разгляду заяўкі ёсць запазычанасць па крэдытах на спажывецкія патрэбы, забеспячэннем па якіх выступае няўстойка, у суме 25 000 беларускіх рублёў (уключна) і больш, з улікам запытанай (дазволенай) сумы крэдыту.

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Палітыкай у адносінах да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць