Плацежны стыкер
Плацежны стыкер - гэта паўнацэнная самастойная картка са сваім нумарам і балансам. Мацуецца на чахол тэлефона або на любы іншы аксэсуар.
- Mastercard Standard
- Mastercard Gold
- Visa Classic
Інфармацыя аб плацежным стыкеры
З 29.10.2026 прыпынена эмісія стыкераў Mastercard.
Плацежны стыкер Visa Classic, Mastercard Standard і Mastercard Gold
Аўнавартасны банкаўскі рахунак у кампактнай налепцы. У плацежнага стыкера ёсць усё, што і ў звычайнай карты: асобны баланс, нумар і CVV. Пры гэтым ён не займае месца ў кішэні і заўжды там, дзе тэлефон.
УМОВЫ ВЫПУСКУ:
| Валюта рахунку | BYN |
| Тэрмін дзеяння карткі | 6 гадоў |
| Плата за выпуск карткі |
15 BYN:
бясплатна:
(штомесячнае абслугоўванне карткі па тарыфах пакета) |
Як гэта працуе
Аформіце заяўку ў мабільным дадатку, інтэрнэт-банкінгу або аддзяленні банка. Дастаўка поштай (пры афармленні ў аддзяленні) ці ў аддзяленне.
Размясціце на любым зручным аксэсуары (тэлефон, бірулька, пропуск і г.д.).
Для аплаты прыкладзеце стыкер да плацежнага тэрмінала.
Пе равагі
- Самастойная карта - свой баланс і рэквізіты, не прывязаны да іншых рахункаў.
- Заўсёды пад рукой - наклеіў на тэлефон і забыўся пра кашалёк.
- Працуе ўсюды - аплата адным дотыкам у крамах і кафэ.
Часта задаюць пытанні (FAQ)
Плацежны стыкер - гэта NFC-стыкер, які мацуецца на чахол смартфона або на любы іншы аксэсуар. Па сутнасці, гэта тая ж бескантактавая карта, але ў мініяцюрным форм-фактары.
Гэта паўнавартасная самастойная карта. У стыкера свой баланс, свой нумар і свой CVV-код. Ён не прывязаны да вашых іншых рахункаў - вы кіруеце ім асобна.
Праца стыкера не залежыць ад працы NFC-модуля тэлефона. Нават калі тэлефон выключыўся - аплата пройдзе.
Усюды, дзе прымаюць бескантактную аплату: супермаркеты, кафэ, АЗС, крамы і г.д.. Проста прыкладзеце стыкер.
Так. Стыкерам можна здымаць грошы ў банкаматах з падтрымкай бескантактавай тэхналогіі. Проста прыкладзеце тэлефон да счытвальніка банкамата і ўвядзіце PIN-код (калі патрабуецца).
Папоўніць стыкер можна гэтак жа, як звычайную карту:
- у Інтэрнэт-банкінгу, мабільным дадатку і інфакіёсках Белаграпрамбанка з картак Белаграпрамбанка (бясплатна);
- з дапамогай сістэмы «Разлік» (АРІП) без камісій;
- наяўнымі праз банкаматы і інфакіёскі Белаграпрамбанка, абсталяваныя модулем прыёму наяўных грошай (cash-in);
- у падраздзяленні Белаграпрамбанка.
У мабільным дадатку Белаграпрамбанка. Стыкер адлюстроўваецца там як асобная карта - вы бачыце баланс, гісторыю пакупак і можаце ёю кіраваць.
Так. Паколькі гэта паўнавартасная карта, для яе даступныя ўсе стандартныя сэрвісы: аўтаплацяжы, пераводы па раскладзе, скарбонкі і падпіскі.
Стыкер надзейна мацуецца на гладкія і фактурныя паверхні: пластык, сілікон, шкло, скураныя чахлы. Галоўнае каб паверхня была чыстай і сухі перад налепваннем.
Так, стыкер шматразовы. Калі вы зменіце чахол, яго можна акуратна пераклеіць. Клеявы пласт разлічаны на шматразовае выкарыстанне, але мы рэкамендуем рабіць гэта акуратна.



