Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг 136 патэлефануй у свой банк
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Фізічным асобам прадастаўляецца паслуга па захоўванню каштоўнасцяў у банкаўскай ячэйцы.

    Аперацыя захоўвання каштоўнасцяў у аўтаматычным дэпазітарным сховішча ААТ «Белаграпрамбанк» з'яўляецца унікальнай для рынку банкаўскіх паслуг Рэспублікі Беларусь і да гэтага часу не здзяйснялася іншымі банкамі Рэспублікі Беларусь.

    Доступ кліента да ячэйкi прадастаўляецца бесперашкодна ў кругласутачным рэжыме.

    Каштоўнасці кліента захоўваюцца ў аўтаматычным дэпазітарным сховішча, якое ўяўляе сабой ізаляванае памяшканне, прызначанае для захоўвання прадметаў банкаўскага захоўвання, якія знаходзяцца ў ячэйках, абсталяваных аўтаматычнай сістэмай кругласутачнага доступу кліента да ячэйкi ў рэжыме самаабслугоўвання.

    Аўтаматычнае дэпазітарнае сховішча кругласутачна знаходзіцца пад цэнтралізаванай аховай Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, яго тэхнічная ўмацаванасць адпавядае патрабаванням заканадаўства.

    Па жаданні кліента можа быць аформлены доступ да ячэйкi іншай даверанай асобе.

    Банкам выконваецца канфідэнцыяльнасць інфармацыі пра змесціва сейфа ячэйкі. Таксама банкам забяспечваецца падтрыманне паказчыкаў мікраклімату дэпазітарнага сховішча ў рэжыме, устаноўленым заканадаўствам, згодна з якім тэмпература паветра складае 18-25°С, адносная вільготнасць паветра-40-60%.

    Прадметамі банкаўскага захоўвання могуць з'яўляцца грашовыя сродкі, каштоўныя паперы, каштоўныя металы, каштоўныя і напаўкаштоўныя камяні, іншыя каштоўнасці, а таксама дакументы.

    Забараняецца захоўванне халоднай і агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў да іх, выбухованебяспечных, лёгкаўзгаральных, наркатычных, радыеактыўных, хімічных, бактэрыялагічных рэчываў, а таксама прадметаў і рэчываў, здольных нанесці матэрыяльную ці іншую шкоду банку і/або трэцім асобам і якія прадстаўляюць па сваёй прыродзе пагрозу для здароўя, жыцця людзей і навакольнага асяроддзя.

    Каб арандаваць ячэйку неабходна прад'явіць дакумент, які сведчыць асобу кліента (пацвярджае яго паўнамоцтвы), запоўніць заяву аб прадастаўленні ў карыстанне індывідуальнай ячэйкі, падпісаць дагавор закрытага банкаўскага захоўвання ўсталяванай формы і аплаціць кошт паслугі ў адпаведнасці з падпунктам 16.2 пункта 16 Зборніка платы (узнагароджанняў) за аперацыі, якія ажыццяўляюцца ААТ «Белаграпрамбанк».

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у дачыненнi да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць