Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Патрабаванні, якія прад'яўляюцца да зваротаў, у тым ліку электронных

    1.  Звароты выкладаюцца на беларускай ці рускай мове.

    2. Пісьмовыя і электронныя звароты грамадзян, за выключэннем названых у пункце 4, павінны змяшчаць:

    назву і (ці) адрас арганізацыі або пасаду асобы, якой накіроўваецца зварот;

    прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);

    выкладанне сутнасці звароту;

    асабісты подпіс грамадзяніна (грамадзян) (толькі для пісьмовых);

    адрас электроннай пошты (толькі для электронных)

    3. Пісьмовыя і электронныя звароты юрыдычных асоб павінны змяшчаць:

    назву і (ці) адрас арганізацыі або пасаду асобы, якой накіроўваецца зварот;

    поўную назву юрыдычнай асобы і яе месцазнаходжанне;

    выкладанне сутнасці звароту;

    прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы кіраўніка ці асобы, упаўнаважанай у вызначаным парадку падпісваць звароты;

    асабісты подпіс кіраўніка ці асобы, упаўнаважанай у вызначаным парадку падпісваць звароты (толькі для пісьмовых);

    адрас электроннай пошты (толькі для электронных).

    4. Заўвагі і (ці) прапановы ўносяцца ў кнігу заўваг і прапаноў у адпаведнасці з формай кнігі заўваг і прапаноў, вызначанай Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

    5. Тэкст звароту павінен паддавацца прачытанню. Рукапісныя звароты павінны быць напісаныя выразным, разборлівым почыркам. Не дапускаецца выкарыстанне ў зваротах нецэнзурных або абразлівых словаў ці выразаў.

    6.  Да пісьмовых зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, прыкладаюцца дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы. Да электронных зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, павінны прыкладацца электронныя копіі дакументаў, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.

    7. У зваротах павінна змяшчацца інфармацыя пра вынікі іх папярэдняга разгляду з прыкладаннем (пры наяўнасці) дакументаў, якія пацвярджаюць гэту інфармацыю. Дапушчальнымi фарматамі прымацованых дакументаў і (або) звестак, якiя ўказаны ў абзацы чацвёртым часткі першай гэтага пункта, у электронным выглядзе і іх графічных вобразаў на папяровых носьбітах (сканаў) з'яўляюцца Portable Document Format/A (PDF/A), Office Open XML (DOCX), падвойны фармат з разметкай (DOC), Rich Text Format (RTF), тэкставы файл (TXT), Open Document Format (ODT), фармат архiвацыi i сцicку дадзеных (ZIP, RAR), Portable Network Graphics (PNG), Tagged Image File Format (TIFF), Joint Photograph Experts Group (JPEG), Joint Photograph Group (JPG).


     

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у дачыненнi да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць