Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Жыхарка Гомеля выйграла электракар у рэкламнай гульні Белаграпрамбанка і Visa

    06.12.2022

    5 снежня ў аўтасалоне «Джылі Цэнтр» урачыста ўзнагародзілі пераможцу рэкламнай гульні «Простая геаметрыя з Visa і Белаграпрамбанкам»! Ёю стала жыхарка горада Гомеля, актыўны карыстальнік аўтамабільнай карткі Visa "Драйв" Белаграпрамбанка.

    Нагадаем, па ўмовах рэкламнай гульні «Простая геаметрыя з Visa і Белаграпрамбанкам» кліентам банка неабходна было з 10 жніўня па 9 лістапада 2022 года разлічвацца карткамі Visa Белаграпрамбанка на суму не менш за 30 бел.руб., каб атрымаць разнастайныя прызы: ровары, электрасамакаты ці электракар Geely Geometry.

    Усяго прызавы фонд гульні ўключаў 12 ровараў, 6 электрасамакатаў і галоўны прыз электракар Geely Geometry. Для ўдзелу ў гульні неабходна было з'яўляцца трымальнікам карткі Visa Белаграпрамбанка, зарэгістравацца на сайце belagro-igra.by і, вядома, здзейсніць як мага больш безнаяўных аперацый па картцы Visa Белаграпрамбанка, што павялічвала шансы на выйгрыш!

    Кліент Белаграпрамбанка выйграла электракар - галоўны прыз рэкламнай гульні "Простая геаметрыя з Visa і Белаграпрамбанкам"

    Па словах уладальніцы галоўнага прыза гульні электракара Ганны, кліента Белаграпрамбанка з горада Гомеля, навіна аб выйгрышы стала для яе поўнай нечаканасцю і, безумоўна, вельмі парадавала. Пра гульню «Простая геаметрыя з Visa і Белаграпрамбанкам» яна даведалася ў Інтэрнэт-банкінгу, калі сабралася здзейсніць планавыя плацяжы. На экране кампутара высвецілася паведамленне аб рэкламнай гульні, Ганна аўтаматычна націснула ўкладку "Удзельнічаць", адцягнулася на правядзенне плацяжоў і зусім забылася пра гульню.

    Як расказала сама Ганна, у жыцці яна ніколі не гуляе ў рэкламныя і іншыя гульні, бо вельмі скептычна ставіцца да магчымасці выйграць. «У мяне картка Белаграпрамбанка Visa «Драйв», я ёю даволі актыўна карыстаюся: яна зроблена ў выглядзе бірулькі і ёю вельмі зручна разлічвацца ў крамах, на запраўках. Я здзяйсняла плацяжы, не задумваючыся аб агульных сумах. Але ў выніку здзейсніла больш за сорак транзакцый на суму 30 і больш рублёў кожная. У выніку адна стала шчаслівай для мяне, і я выйграла электракар», - падзялілася сваёй гісторыяй Ганна.

    Прадстаўнікі Белаграпрамбанка і кампаніі Visa павіншавалі ўладальніцу галоўнага прыза рэкламнай гульні "Простая геаметрыя з Visa і Белаграпрамбанкам"

    Сёння Ганна збіраецца асвоіць электракар, ужо вывучае ўсе асаблівасці такога роду аўта і нават запампавала мабільнае прыкладанне, якое дазваляе бачыць месцазнаходжанне заправак для электрамабіляў.

    Белаграпрамбанк сардэчна віншуе ўсіх пераможцаў рэкламнай гульні "Простая геаметрыя з Visa і Белаграпрамбанкам" і жадае новых поспехаў!

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у адносінах да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць