З 17 ліпеня 2026 года змяняецца плата за прыём наяўных расійскіх рублёў у касах банка
Паважаныя кліенты!
ААТ «Белаграпрамбанк» інфармуе аб змяненні з 17.07.2026 г. памеру платы за прыём наяўных расійскіх рублёў у касах банка для папаўнення бягучых (разліковых) рахункаў фізічных асоб-нерэзідэнтаў, у тым ліку доступ да якіх ажыццяўляецца праз выкарыстанне банкаўскай плацежнай карткі.
Памер платы складзе 15 працэнтаў ад сумы і спаганяецца ў беларускіх рублях па курсу Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, устаноўленаму на дзень ажыццяўлення аперацыі кліентам. Плата не спаганяецца пры папаўненні рахунку для пагашэння запазычанасці па разліковых абавязацельствах, неўрэгуляваным астатку запазычанасці, а таксама для ўнясення/папаўнення сумы незніжаемага астатку.
Звяртаем увагу, што па рахунках, адкрытых да 16.07.2026 уключна, плата прымяняецца з 17.08.2026.



