Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    У Белаграпрамбанку ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу ў межах праекта «Банкастрахаванне»

    22.02.2021

    У цэнтральным апараце банка адбылося ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу ў рамках праекта "Банкастрахаванне", арганізаванага СТАА "Асоба".

    У сучасным свеце "Банкастрахаванне" выступае ў ролі драйвера росту рынку страхавання. У ААТ "Белаграпрамбанк" праект "Банкастрахаванне" з'яўляецца адным з найбольш прыярытэтных партнёрскіх напрамкаў, якія ўключаюць аб'яднанне банкаўскіх і страхавых прадуктаў, пашырэнне каналаў рэалізацыі карпаратыўным кліентам, павышэнне даступнасці ўнутраных фінансавых рэсурсаў партнёраў.

    Адным са стратэгічных партнёраў нашага банка па праекце "Банкастрахаванне" з'яўляецца СТАА "Асоба". З мэтай павелічэння аб'ёмаў продажаў страхавых паслуг пры ўзаемадзеянні з СТАА "Асоба" быў арганізаваны і паспяхова праведзены конкурс сярод работнікаў банка.

    У час узнагароджання дырэктар Дэпартамента карпаратыўнага бізнесу ААТ "Белаграпрамбанк" Андрэй Джумкоў, падкрэсліваючы значнасць для банка такіх праектаў і выказваючы ўдзячнасць партнёрам - страхавой кампаніі "Асоба", адзначыў: "Развіццю ўзаемаадносін паміж Белаграпрамбанкам і страхавой кампаніяй "Асоба" ўдзяляецца ў банку асаблівая ўвага. Арганізаваны конкурс прадэманстраваў, што правядзенне мерапрыемстваў падобнага фармату мае важнае значэнне ў папулярызацыі продажаў прадуктаў страхавання. Выказваем асаблівую падзяку работнікам банка, якія аказалі ўплыў на дасягненне такіх высокіх вынікаў ».

    Маргарыта Касцючэнка, намеснік генеральнага дырэктара СТАА «Асоба», звярнулася са словамі падзякі да супрацоўнікаў банка: «Дзякуй Белаграпрамбанку, што дазволілі правесці такі конкурс, стварылі спрыяльныя ўмовы для таго, каб ён адбыўся. Мы натхнёныя тым, што конкурс знайшоў такі водгук у працаўнікоў. Усе пераможцы з рэгіёнаў. Мы разумеем, якая гэта вялікая праца. Паважаныя пераможцы! Вы - лепшыя, вы - лідэры ў сваіх падраздзяленнях. Ад асобы кампаніі «Асоба» выказваю падзяку кожнаму з вас!».

    Злева направа: дырэктар Дэпартамента карпаратыўнага бізнесу ААТ "Белаграпрамбанк" Андрэй Джумкоў, намеснік генеральнага дырэктара СТАА "Асоба" Маргарыта Касцючэнка, загадчык сектара па рабоце са страхавымі пасрэднікамі СТАА "Асоба" Аляксандр Пташыц.
    Злева направа: дырэктар Дэпартамента карпаратыўнага бізнесу ААТ "Белаграпрамбанк" Андрэй Джумкоў, намеснік генеральнага дырэктара СТАА "Асоба" Маргарыта Касцючэнка, загадчык сектара па рабоце са страхавымі пасрэднікамі СТАА "Асоба" Аляксандр Пташыц.

     ВЫНІКІ КОНКУРСУ:

    У намінацыі "Максімальная агульная сума налічанай страхавой прэміі" перамагло ЦБУ №345 у г.Жлобін Рэгіянальнай дырэкцыі па Гомельскай вобласці.

    Малашчук Валянціна, намеснік начальніка ЦБУ №345 у г.Жлобін

    У намінацыі «Найбольшая агульная колькасць новых дагавораў (але не менш за 20 дагавораў страхавання) пераможцамі сталі:

    1 месца - ЦБУ №401 у г.Гродна - Пінчук Юлія, спецыяліст 1 катэгорыі аддзела па рабоце з малым і сярэднім бізнесам

    2 месца-ЦБУ№414 у г.Іўе - Марчык Таццяна, начальнік сектара карпаратыўнага бізнесу

    3 месца - ЦБП №427 у г.Слонім - Сяргейчык Ірына, спецыяліст сектара па рабоце з малым і сярэднім бізнесам

    4 месца - ЦБП №415 у г.Ліда - Тракайла Марына, начальнік сектара па рабоце з малым і сярэднім бізнесам

    5 месца - ЦБП №419 у г. Ваўкавыск - Падгурская Іна, начальнік сектара па рабоце з малым і сярэднім бізнесам.

    Злева направа: Пінчук Юлія, Малашчук Валянціна, Тракайла Марына, Марчык Таццяна, Падгурская Іна, Сяргейчык Ірына Віктараўна
    Злева направа: Пінчук Юлія, Малашчук Валянціна, Тракайла Марына, Марчык Таццяна, Падгурская Іна, Сяргейчык Ірына Віктараўна

    Віншуем пераможцаў! Жадаем усім калегам новых перамог!

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у дачыненнi да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць