Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    У БДЭУ адкрылі брэндаваную аўдыторыю Белаграпрамбанка

    24.03.2021

    23 сакавіка 2021 года ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце была ўрачыста адкрыта брэндаваная аўдыторыя Белаграпрамбанка. Абноўленая дзякуючы банку аўдыторыя расчыніла свае дзверы для студэнтаў універсітэта ў знак даўняга прыязнага супрацоўніцтва дзвюх арганізацый.

    Студэнты і выкладчыкі ўніверсітэта належна ацанілі зручнасць і камфорт абноўленай аўдыторыі: абстаноўка ўтульная і прыемная, зроблены рамонт, закуплена сучасная мэбля. Усё гэта, безумоўна, настройвае на пазітыўны вучэбны лад.

    У Белаграпрамбанку ўпэўненыя, што атмасфера, у якой студэнты, патэнцыйныя банкаўскія супрацоўнікі, атрымліваюць веды, павінна быць камфортнай. Менавіта таму банк аказаў фінансавае садзейнічанне Беларускаму дзяржаўнаму эканамічнаму ўніверсітэту ў рэалізацыі дадзенага праекта.

    У адкрыцці аўдыторыі ўзялі ўдзел намеснік Старшыні Праўлення ААТ "Белаграпрамбанк" Сяргей Чугай, рэктар Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Вячаслаў Шуцілін, прадстаўнікі банка, і ўніверсітэта, і, вядома, студэнты.

    Намеснік Старшыні Праўлення Сяргей Чугай падзякаваў кіраўніцтву БДЭУ за магчымасць увасобіць у жыццё такі праект і звярнуўся да студэнтаў: "Хачу пажадаць вам атрымаць у сценах гэтай аўдыторыі і ўніверсітэта ў цэлым фундаментальныя і прыкладныя веды, якія вам спатрэбяцца ў далейшым. Будзьце самастойнымі, мэтанакіраванымі. На мой погляд, нават падобныя візуальныя апгрэйды матывуюць на больш уважлівае стаўленне да навучальнага працэсу, а таксама стымулююць глядзець на сваю будучую прафесію па-іншаму: прадметна, канструктыўна".

    У сваім звароце Сяргей Чугай таксама сканцэнтраваў увагу студэнтаў на тым, што ў Белаграпрамбанку ахвотныя могуць прайсці практыку, паспрабаваць сябе ў прафесіі банкаўскага работніка і, апрача таго, узяць удзел у адукацыйных праектах банка.

    Намеснік дырэктара Цэнтра па працы з персаналам ААТ "Белаграпрамбанк" Максім Басалыга падкрэсліў: "Брэндаваная аўдыторыя - гэта сімвал даўніх партнёрскіх адносін паміж эканамічным універсітэтам і надзейным працадаўцам. Падобнае супрацоўніцтва банк плануе развіваць і ў далейшым".

    Таксама ён падрабязна распавёў пра конкурс бізнес-ідэй і кейс-рашэнняў "Агра 3.0", які ў дадзены момант праводзіць Белаграпрамбанк, і запрасіў студэнтаў і выкладчыкаў да ўдзелу.

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у дачыненнi да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць