Разам з Агрыкам беларускія баскетбалісткі абгулялі нідэрландак!
Перамогу жаночай зборнай Беларусі па баскетболе прынесла напружаная гульня са спартсменкамі з Нідэрландаў у кваліфікацыйным матчы чэмпіянату Еўропы-2023. Адборачны матч завяршыўся з лікам 83:72 на карысць беларусак.
Гульня праходзіла напружана і дынамічна: нашы баскетбалісткі ўтрымлівалі пальму першынства ненадоўга, саперніцам удавалася знаходзіць адказы на атакі беларускіх спартсменак і вырывацца наперад. Заўзятараў прымусіла пахвалявацца роўнасць у ліку на апошніх хвілінах гульні - 67:67. Аднак усё ж жаданне не ўпускаць перамогу мацней аказалася ў нашай нацыянальнай зборнай. Дадатковы час дазволіў беларускам здабыць поспех - матч завяршыўся трыўмфальнай перамогай нашых дзяўчат з лікам 83:72.
![](/upload/sprint.editor/d23/pmr2x6v1hyq0x0v9cut59z9ucez0wq7z/img_1640068342_9923_966_image31.jpeg)
Разам з балельшчыкамі беларускіх баскетбалістак падтрымліваў на трыбунах Агрык
![](/upload/sprint.editor/650/w3v7g61tszy2vq4totbypg88c7l1dfnh/img_1640068376_9246_213_image32.jpeg)
Спартсменкі беларускай зборнай па баскетболе з Агрыкам - героем усіх спартыўных мерапрыемстваў Беларусі
![](/upload/sprint.editor/a32/t8uxw1z51qxoyb1ezlazaymk0o61fq5t/img_1640068408_7302_846_image33.jpeg)
Ні адно спартовае мерапрыемства не абыходзіцца без сэлфі з Агрыкам.
![](/upload/sprint.editor/3c2/yf0oroe53wq4gzfegpom0142phne0x3m/img_1640068441_8168_661_image34.jpeg)
Юныя балельшчыкі з талісманам беларускіх спартсменаў Агрыкам
![](/upload/sprint.editor/497/nt0ofvio5w05zns6cyry4ri4off4d8zu/img_1640068485_1576_817_image35.jpeg)
Дынамічная гульня жаночых каманд Беларусі і Нідэрландаў па баскетболе.
Сачыце за навінамі аб маючых адбыцца баскетбольных матчах на сайце Беларускай федэрацыі баскетбола.