Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Прадстаўнік Белаграпрамбанка выступіў на прэс-канферэнцыі па пытаннях агратурызму

    25.02.2021

    24 лютага ў Доме прэсы адбылася прэс-канферэнцыя на тэму «Агратурызм у Беларусі. Гатоўнасць да турыстычнага сезона – 2021» з удзелам прадстаўнікоў Дэпартамента па турызме, БГА «Адпачынак у вёсцы» і ўласнікаў аграсядзібаў. На мерапрыемстве выступіў дырэктар Дэпартамента карпаратыўнага бізнеса ААТ «Белаграпрамбанк» Андрэй Джумкоў.

    Удзельнікі прэс-канферэнцыі канстатавалі, што, нягледзячы на эпідэмію каранавіруса і звязаныя з ёй транспартныя абмежаванні, беларускія аграсядзібы за 2020 год прынялі больш за 430 тысяч турыстаў, пераважна з Беларусі. Колькасць аграсядзібаў у краіне за мінулы год нават вырасла на 6% і склала 2936. Магчымасці ўтульнага і бяспечнага адасобленага сямейнага адпачынку, якія прапануюцца аграсядзібамі, ва ўмовах пандэміі былі добра ацэненыя як айчыннымі, так і замежнымі турыстамі.

    За 2020 год Белаграпрамбанк аказаў крэдытную падтрымку аграсядзібам на агульную суму 340 тыс. бел. руб. Усяго за час дзеяння Указа «Аб мерах па развіцці аграэкатурызму ў Рэспубліцы Беларусь» ільготнымі крэдытамі ў Белаграпрамбанку скарысталіся 618 фізічных асобаў і 17 фермерскіх гаспадарак на агульную суму каля 8 млн бел.руб., – канстатаваў Андрэй Джумкоў. – Паказальна, што некаторыя з уласнікаў аграсядзібаў, якім у свой час даваў крэдыты Белаграпрамбанк, зараз звяртаюцца ў фінансава-крэдытную ўстанову ўжо ў якасці фермераў. Мы зацікаўленыя ў тым, каб гаспадары аграсядзібаў знаходзілі магчымасць вытворчасці сельгаспрадукцыі. Мы бачым за гэтым будучыню.

    Андрэй Джумкоў адзначыў, што Белаграпрамбанк не толькі выдае льготныя крэдыты аграсядзібам, але і актыўна займаецца прасоўваннем і падтрымкай агратурызму і сектара малога і сярэдняга бізнеса ў рэгіёнах. Да цяперашняга часу банк адкрыў па ўсёй краіне, пераважна ў раённых цэнтрах, больш за 30 каворкінгаў – «Цэнтраў прыцягнення» для падтрымкі прадпрымальнікаў і правядзення мерапрыемстваў адукацыйнага характару. Восенню 2020 года банк арганізаваў унікальны конкурс для студэнтаў вузаў краіны – кейс-чэмпіянат «Агра 2.0». Падчас конкурсу студэнты распрацоўвалі і прэзентавалі конкурснай камісіі кейс-рашэнні для беларускіх аграсядзібаў, якія дапамаглі б яшчэ больш раскрыць патэнцыял канкрэтнай сядзібы або дадаць ёй камерцыйныя перавагі над канкурэнтамі.

    Белаграпрамбанк таксама падтрымлівае развіццё інавацыйных тэхналогій у сферы сельскай гаспадаркі і вытворчасці экалагічна чыстай прадукцыі. 10 гадоў запар Белаграпрамбанк у цесным супрацоўніцтве з Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Беларускім грамадскім аб'яднаннем «Адпачынак у вёсцы» арганізоўваў міжнародную канферэнцыю «Аграэкатурызм у Беларусі: трэнды і перспектывы» – найбуйнейшую дзелавую падзею Беларусі, прысвечаную развіццю аграэкатурызму і прадпрымальніцкай ініцыятывы ў рэгіёнах і сельскай мясцовасці. У лістападзе 2019 года ў межах Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва Белаграпрамбанк арганізаваў канферэнцыю AgriTech, прысвечаную ўкараненню інавацый у сферы аграэкатурызму.

    Нагадаем, 4 лютага 2021 года падпісаны Указ № 40, адпаведна з якім да 2025 года падоўжаныя льготныя ўмовы вядзення бізнеса ўласнікамі аграсядзібаў, у тым ліку ў частцы крэдытаў у Белаграпрамбанку. Таксама па новым Указе ўласнікі бізнеса атрымалі права аказваць паслугі на тэрыторыі дзвюх аграэкасядзібаў адначасова.


    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у адносінах да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць