Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Новыя фінансавыя прадукты "ММБ-стартап - абарот" і "ММБ-стартап - інвест" - новыя магчымасці для вашага бізнесу

    13.03.2023

    Паважаныя кліенты - уладальнікі мікра- і малога бізнэсу!

    Белаграпрамбанк прадстаўляе для вас новыя фінансавыя паслугі "ММБ-стартап - абарот" і "ММБ-стартап - інвест" - крэдытныя прадукты, накіраваныя на падтрымку і развіццё вашага бізнесу.

    У рамках прадукта "ММБ-стартап - абарот" крэдыт прадастаўляецца на фінансаванне бягучай дзейнасці (за выключэннем выплаты заработнай платы і прыраўнаваных да яе плацяжоў).

    • Валюта крэдыту - BYN/RUB,
    • Стаўка па крэдыце - ад 7, 5% гадавых (СР - 3, 5 п.п.),
    • Тэрмін вяртання - да 3-х гадоў (уключна),
    • Сума крэдыту - да 50 000 бел.руб. (у эквіваленце па афіцыйным курсе Нацыянальнага банка РБ на дату прыняцця рашэння аб выдачы крэдыту).

    У рамках прадукта "ММБ-стартап - інвест" крэдыт прадастаўляецца на фінансаванне затрат на стварэнне (набыццё, рэканструкцыю, мадэрнізацыю, будаўніцтва, капітальны рамонт) асноўных сродкаў, за выключэннем затрат на набыццё (рэканструкцыю, мадэрнізацыю, будаўніцтва, капітальны рамонт) аб'ектаў нерухомасці для наступнай здачы ў арэнду, а таксама на набыццё нематэрыяльных актываў (франшызы).

    • Валюта крэдыту - BYN/RUB,
    • Стаўка па крэдыце - 12, 58% гадавых (стаўка РВСР),
    • Тэрмін вяртання - да 5-ці гадоў (уключна),
    • Сума крэдыту - да 600 000 бел.руб.

    Патрабаванні да дзейнасці прадпрымальнікаў для атрымання фінансавання:

    • на момант заключэння крэдытнай дамовы кліент ММБ павінен быць падлучаны да пакета паслуг «Сваімі рукамі» Белаграпрамбанка,
    • пры інвестыцыйным крэдытаванні доля ўласнага ўдзелу ў пагадненні павінна складаць не менш за 10%.

    Дзейнічае спецыяльная прапанова: кліенту ММБ прадастаўляецца скідка 10 працэнтаў на страхаванне маёмасці, якая набываецца за кошт крэдыту, у страхавых кампаніях - партнёрах Белаграпрамбанка ў рамках праекта "Банкастрахаванне".

    Падрабязней пра ўмовы фінансавых прадуктаў можна даведацца на старонках "ММБ-стартап - абарот" і "ММБ-стартап - інвест" сайта Белаграпрамбанка і ў персанальных менеджэраў.

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у адносінах да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць