Новыя фінансавыя прадукты "ММБ-стартап - абарот" і "ММБ-стартап - інвест" - новыя магчымасці для вашага бізнесу
Паважаныя кліенты - уладальнікі мікра- і малога бізнэсу!
Белаграпрамбанк прадстаўляе для вас новыя фінансавыя паслугі "ММБ-стартап - абарот" і "ММБ-стартап - інвест" - крэдытныя прадукты, накіраваныя на падтрымку і развіццё вашага бізнесу.
У рамках прадукта "ММБ-стартап - абарот" крэдыт прадастаўляецца на фінансаванне бягучай дзейнасці (за выключэннем выплаты заработнай платы і прыраўнаваных да яе плацяжоў).
- Валюта крэдыту - BYN/RUB,
- Стаўка па крэдыце - ад 7, 5% гадавых (СР - 3, 5 п.п.),
- Тэрмін вяртання - да 3-х гадоў (уключна),
- Сума крэдыту - да 50 000 бел.руб. (у эквіваленце па афіцыйным курсе Нацыянальнага банка РБ на дату прыняцця рашэння аб выдачы крэдыту).
У рамках прадукта "ММБ-стартап - інвест" крэдыт прадастаўляецца на фінансаванне затрат на стварэнне (набыццё, рэканструкцыю, мадэрнізацыю, будаўніцтва, капітальны рамонт) асноўных сродкаў, за выключэннем затрат на набыццё (рэканструкцыю, мадэрнізацыю, будаўніцтва, капітальны рамонт) аб'ектаў нерухомасці для наступнай здачы ў арэнду, а таксама на набыццё нематэрыяльных актываў (франшызы).
- Валюта крэдыту - BYN/RUB,
- Стаўка па крэдыце - 12, 58% гадавых (стаўка РВСР),
- Тэрмін вяртання - да 5-ці гадоў (уключна),
- Сума крэдыту - да 600 000 бел.руб.
Патрабаванні да дзейнасці прадпрымальнікаў для атрымання фінансавання:
- на момант заключэння крэдытнай дамовы кліент ММБ павінен быць падлучаны да пакета паслуг «Сваімі рукамі» Белаграпрамбанка,
- пры інвестыцыйным крэдытаванні доля ўласнага ўдзелу ў пагадненні павінна складаць не менш за 10%.
Дзейнічае спецыяльная прапанова: кліенту ММБ прадастаўляецца скідка 10 працэнтаў на страхаванне маёмасці, якая набываецца за кошт крэдыту, у страхавых кампаніях - партнёрах Белаграпрамбанка ў рамках праекта "Банкастрахаванне".
Падрабязней пра ўмовы фінансавых прадуктаў можна даведацца на старонках "ММБ-стартап - абарот" і "ММБ-стартап - інвест" сайта Белаграпрамбанка і ў персанальных менеджэраў.



