Новы вектар у пашырэнні геаграфіі міжнароднага бізнесу Белаграпрамбанка
27 кастрычніка 2021 года ў Ташкенце ААТ «Белаграпрамбанк» (Рэспубліка Беларусь) і АКБ «Кішлок куріліш банк» (Рэспубліка Узбекістан) падпісалі Пагадненне аб супрацоўніцтве.
Падпісантамі выступілі: ад ААТ "Белаграпрамбанк" - Старшыня Праўлення Анатоль Анатольевіч Лысюк, ад АКБ «Кішлок куріліш банк» - Старшыня Праўлення Алішэр Акмаловіч Муратаў.
Заключэнне Пагаднення аб супрацоўніцтве з'яўляецца важным крокам у развіцці ўзаемаадносін ААТ «Белаграпрамбанк» і АКБ «Кішлок куріліш банк», заклікана абазначыць перспектывы і напрамкі развіцця партнёрскіх адносін і будзе садзейнічаць далейшаму пашырэнню комплекснага супрацоўніцтва двух банкаў.
- Арыентацыя на кліента - заўсёды была і застаецца нашым крэда, - каментуе падпісанне пагаднення Старшыня Праўлення ААТ "Белаграпрамбанк" Анатоль Анатольевіч Лысюк. - Разам з нашымі узбекскімі партнёрамі мы нацэлены на стварэнне эфектыўнай і надзейнай інфраструктуры для абслугоўвання патрэб нашых кліентаў і паспяховай рэалізацыі знешнегандлёвых праектаў паміж рэзідэнтамі абедзвюх краін.
Даведачна: у 1994 годзе ў банкаўскім сектары Узбекістана пачаў сваю дзейнасць АКБ "Галлабанк". У 2009 годзе на базе АКБ "Галлабанк" быў створаны АКБ "Кішлок куріліш банк". Місія банка заключаецца ў садзейнічанні развіццю фінансавай сістэмы Рэспублікі Узбекістан, а таксама аказанні паслуг карпаратыўным, малому і сярэдняму сектару і ажыццяўленні рознічнага бізнесу праз забеспячэнне шырокага спектру фінансавых паслуг.