Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Новы парадак рэгістрацыі валютных дагавораў

    01.04.2021

    Паважаныя кліенты!

    Інфармуем вас, што з 9 чэрвеня 2021 г. уступае ў сілу новая рэдакцыя Закона Рэспублікі Беларусь ад 22 ліпеня 2003 г. №226-3 "Аб валютным рэгуляванні і валютным кантролі". У адпаведнасці з Законам на рэзідэнтаў ускладаецца абавязак па рэгістрацыі дагавораў (кантрактаў, пагадненняў) і іншых дакументаў, на падставе якіх ажыццяўляюцца валютныя аперацыі, і прадстаўленні дакументаў і іншай інфармацыі пра выкананне абавязацельстваў па зарэгістраваных валютных дагаворах у парадку, вызначаным Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь.

    Пастановай Праўлення ад 12 лютага 2021 г. № 37 "Аб рэгістрацыі рэзідэнтамі валютных дагавораў" і зацверджанай дадзенай пастановай Інструкцыяй аб рэгістрацыі рэзідэнтамі валютных дагавораў (Інструкцыя № 37) Нацыянальны банк вызначыў, што рэгістрацыі падлягаюць заключаныя паміж рэзідэнтамі і нерэзідэнтамі валютныя дагаворы, якія прадугледжваюць правядзенне валютных аперацый у адпаведнасці з артыкулам 13 Закона і названыя ў частцы другой пункта 3 Інструкцыі № 37, калі сума грашовых абавязацельстваў па такіх валютных дагаворах не вызначана або на дату заключэння валютнага дагавора роўная або перавышае суму, эквівалентную:

    • 2000 базавых велічынь пры заключэнні валютнага дагавора фізічнай асобай-рэзідэнтам (на 01.04.2021 58 000 беларускіх рублёў, што эквівалентна 22 111,24 доларам ЗША);
    • 4000 базавых велічынь пры заключэнні валютнага дагавора юрыдычнай асобай-рэзідэнтам або індывідуальным прадпрымальнікам-рэзідэнтам (на 01.04.2021 116 000 беларускіх рублёў, што эквівалентна 44 222,48 доларам ЗША).

    Пералік валют. аперацый, пры правядзенні якіх валютны дагавор падлягае рэгістрацыі:

    Не падлягаюць рэгістрацыі валютныя дагаворы, указаныя ў частцы другой падпункта 2.3 пункта 2 артыкула 8 Закона.

    Рэгістрацыі таксама падлягаюць валютныя дагаворы, заключаныя да 9 ліпеня 2021 г., калі абавязацельствы па іх не выкананыя да ўказанай даты.

    Рэгістрацыю валютнага дагавора неабходна будзе праводзіць да ажыццяўлення рэзідэнтам дзеянняў, накіраваных на выкананне дагавора, або не пазней за 7 працоўных дзён з даты, наступнай за датай паступлення грашовых сродкаў па такім дагаворы на рахунак рэзідэнта, у тым ліку адкрыты ў замежным банку.

    За невыкананне абавязку па рэгістрацыі валютнага дагавора ў выпадку, калі ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі патрабуецца такая рэгістрацыя, а таксама за непрадстаўленне дакументаў, справаздач і іншых матэрыялаў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць (артыкулы 12.2 і 24.11 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях).

    Для рэгістрацыі валютнага дагавора рэзідэнту неабходна будзе атрымаць на інфармацыйным рэсурсе для рэгістрацыі валютных дагавораў, які будзе размешчаны на сайце Нацыянальнага банка (вэб-партал), доступ да асабістага кабінета рэзідэнта праз узаемадзеянне з сэрвісамі Міжбанкаўскай сістэмы ідэнтыфікацыі з выкарыстаннем сертыфікатаў адкрытых ключоў, выдадзеных ў рэспубліканскім цэнтры Дзяржаўнай сістэмы кіравання адкрытымі ключамі, або з выкарыстаннем лагіна і пароля (для фізічных асоб, якія не маюць сродкаў электроннага лічбавага подпісу).

    Інструкцыяй прадугледжана магчымасць рэгістрацыі валютных дагавораў банкамі на дамоўленай аснове пры ўмове ажыццяўлення банкамі банкаўскіх аперацый, у тым ліку разлікова-касавага абслугоўвання рэзідэнта, па валютным дагаворы.

    Пры заключэнні дагавора, які прадугледжвае аказанне банкам рэзідэнту паслугі па рэгістрацыі на вэб-партале валютных дагавораў, а таксама прадстаўленні дакументаў і іншай інфармацыі пра змяненне, выкананне валютнага дагавора, у яго павінны быць уключаны ўсе існыя ўмовы дадзенага дагавора, вызначаныя Інструкцыяй.

    У выпадку заключэння дагавора з банкам рэзідэнту неабходна будзе шляхам прастаўлення адпаведных адзнак у асабістым кабінеце рэзідэнта прадаставіць банку адпаведныя правы, прадугледжаныя ўказаным дагаворам, напрыклад, права на рэгістрацыю і ўнясенне інфармацыі пра змяненне, выкананне валютнага дагавора, выкананне ў поўным аб'ёме абавязацельстваў па валютным дагаворы або толькі права на ўнясенне інфармацыі пра змяненне, выкананне валютнага дагавора, выкананне ў поўным аб'ёме абавязацельстваў па валютным дагаворы.

    З мэтай аказання рэзідэнтам інфармацыйнай падтрымкі пры працы з праграмным забеспячэннем вэб-партала, у тым ліку па ажыццяўленні дзеянняў у асабістым кабінеце рэзідэнта, на сайце Нацыянальнага банка ў глабальнай камп'ютарнай сетцы інтэрнэт будзе размешчаны адпаведны дапаможнік карыстальніка.

    Адначасова звяртаем увагу кліентаў на мэтазгоднасць атрымання ў рэспубліканскім цэнтры Дзяржаўнай сістэмы кіравання адкрытымі ключамі сертыфікатаў адкрытых ключоў для рэгістрацыі валютнага дагавора на вэб-партале, вырашэння іншых пытанняў загадзя, гэта значыць да ўзнікнення неабходнасці рэгістрацыі валютнага дагавора.

    Паслугу па рэгістрацыі валютных дагавораў кліентаў ААТ "Белаграпрамбанк" і іх суправаджэнні на вэб-партале аказвае банк, пры заключэнні дагавора і прадастаўленні рэзідэнтам такога права банку ў асабістым кабінеце.

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у адносінах да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць