Новы функцыянал у сістэмах Мабільны інтэрнэт-банкінг і Інтэрнэт-банкінг
Паважаныя кліенты!
У сістэмах Мабільны інтэрнэт-банкінг і Інтэрнэт-банкінг з'явіліся новыя паслугі:
1. Кіраванне дадатковымі карткамі (выпушчанымі на імя іншай асобы) у Мабільным інтэрнэт-банкінгу.
Уладальнік рахунку і трымальнік дадатковай карткі ў сваіх акаўнтах (асабістых кабінетах) змогуць пабачыць картку, а таксама змогуць кіраваць ёй у рамках даступнай функцыянальнасці. Для гэтага неабходна ўвайсці ў Мабільны інтэрнэт-банкінг, выбраць картку і перайсці ў раздзел "Аперацыі".
2. Магчымасць выбару ў Мабільным інтэрнэт-банкінгу спосабу аўтарызацыі.
Цяпер карыстальнікі Мабільнага інтэрнэт-банкінгу ў раздзеле "Налады" могуць выбраць спосаб уваходу ў прыкладанне.
Даступныя спосабы ўваходу:
- па PIN-кодзе і FaceID/TouchID;
- па лагіне і паролі.
3. Адкрыццё бягучага (разліковага) рахунку ў сістэмах Мабільны інтэрнэт-банкінг і Інтэрнэт-банкінг.
На дадзены момант бягучыя рахункі могуць быць адкрытыя толькі ў беларускіх рублях. Для адкрыцця бягучага рахунку ў Мабільным інтэрнэт-банкінгу неабходна ўвайсці ў Мабільны інтэрнэт-банкінг, перайсці ў раздзел "Рахункі" і націснуць кнопку «+ Новы бягучы рахунак анлайн».
Для адкрыцця бягучага рахунку ў сістэме Інтэрнэт-банкінг неабходна ўвайсці ў сістэму Інтэрнэт-банкінг, перайсці ў новы раздзел "Уклады і рахункі"/ "Адкрыццё бягучага рахунку". Пасля адкрыцця бягучы рахунак адлюструецца ў раздзеле "Уклады і рахункі" - "Бягучыя рахункі" пад найменнем "Бягучы рахунак СДБА".
Бягучыя рахункі СДБА можна папоўніць з банкаўскай плацежнай карткі (у любой валюце):
- У Мабільным інтэрнэт-банкінгу ў раздзеле "Пераводы" - "Пераводы паміж сваімі";
- у Інтэрнэт-банкінгу ў раздзеле "Уклады і рахункі" - "Папаўненне рахунку".
Увага! Для выкарыстання новага функцыяналу неабходна абнавіць мабільнае прыкладання да апошняй версіі (Android – 3.23, IOS – 2.20).