Новая прапанова ад «Master-bonus»: падпіска Яндэкс Плюс з опцыяй «Больш спорту» і 5 бонусных балаў!
Белаграпрамбанк інфармуе ўдзельнікаў праграмы лаяльнасці «Master-bonus» аб новай прапанове ад партнёраў. Скарыстацца прапановай могуць трымальнікі картак Mastercard Standard «Студэнцкая картка» і «ПеракростАК», якія ўдзельнічаюць у праграме лаяльнасці.
Што прапануецца?
Кожны ўдзельнік праграмы лаяльнасці «Master-bonus» можа атрымаць:
- 60 дзён бясплатнай падпіскі Яндэкс Плюс з опцыяй «Больш спорту»
- 180 дзён падпіскі ўсяго за 1 BYN
- 5 бонусных балаў на рахунак праграмы лаяльнасці за падлучэнне
Як атрымаць купон?
- Мець актыўную картку, якая ўдзельнічае ў праграме лаяльнасці «Master-bonus»
- Альбо стаць удзельнікам праграмы да 24 жніўня 2026 года ўключна.
- Увайсці ў асабісты кабінет на сайце праграмы лаяльнасці
- Перайсці ў раздзел «Мае бонусы»
- Забраць купон да 31 жніўня 2026 года
Што ўваходзіць у падпіску?
| Сэрвіс | Апісанне |
|---|---|
| Кінапошук | Фільмы і серыялы |
| Яндэкс Музыка | Музычны стрымінг |
| Яндэкс Кнігі | Электронныя і аўдыякнігі |
| Балы Плюса | Бонусная праграма экасістэмы |
| «Больш спорту» | Дадатковы спартовы кантэнт на Кінапошуку |
Як актываваць купон?
- Перайдзіце на сайт Яндэкс Плюс
- Увядзіце атрыманы промакод
- Атрымлівайце асалоду ад кантэнтам!
Што важна ведаць:
- Яндэкс Плюс - 60 дзён бясплатна, далей 11,99 - BYN у месяц;
- Опцыя «Больш спорту» - 180 дзён за 1 BYN, далей - 9,99 BYN у месяц;
- Прапанова для новых карыстальнікаў падпіскі (у каго раней не было Яндэкс Плюс). Калі ў вас ужо ёсць актыўная падпіска, вы ўсё роўна можаце падключыць опцыю «Больш спорту» за 180 дзён за 1 BYN;
- Адзін карыстач можа актываваць промокод толькі адзін раз.
Дзе даведацца больш?
Падрабязная інфармацыя аб купоне размешчана на сайце праграмы лаяльнасці Master-bonus.
Па пытаннях праграмы лаяльнасці звяртайцеся ў Кантакт-цэнтр Белаграпрамбанка па тэлефоне 136 ці праз сістэму «Інтэрнэт-банкінг».



