Новая прапанова ад «Master-bonus»: купон на 60 дзён падпiскi Яндакс Плюс i 5 балаў на бонусны лiк
Паважаныя кліенты!
Для ўсіх удзельнікаў праграмы лаяльнасці «Master-bonus» у асабістым кабінеце падрыхтаваны падарунак: купон на 60 дзён бясплатнага доступу да падпіскі Яндакс Плюс, куды ўваходзяць Кінапоіск HD, Яндакс Музыка і Яндакс Кнігі.
Каб атрымаць купон, трэба мець дзейную картку Mastercard Standard «ПеракростАК» ці Mastercard Standard «Студэнцкая картка» і зарэгістравацца на сайце праграмы лаяльнасці «Master-bonus» па 25.12.2026 уключна.
Для актывацыі купону трэба перайсці на сайт Яндакс Плюс і ўвесці атрыманы промакод. Акрамя таго, за актывацыю промакода будзе налічана 5 бонусных балаў на лік праграмы лаяльнасці «Master-bonus», якія паступяць не пазней за 10-ты дзень месяцу, наступнага за месяц актывацыі.
Падрабязная інфармацыя пра купон размешчана на сайце праграмы лаяльнасці «Master-bonus».



