Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Кліент Белаграпрамбанка перамагла ў рэкламнай гульні «Беларусь - гэта ЦIКАВА. Студзень»

    28.02.2023

    22 лютага стаў вядомы пераможца рэкламнай гульні ад кампаніі БЕЛКАРТ «Беларусь - гэта ЦІКАВА. Студзень». Ім стала Аксана Дунай, кліент Белаграпрамбанка з г. Смаргонь Гродзенскай вобласці, якая выйграла галоўны прыз - 30 тысяч беларускіх рублёў.

    Удзельнікамі рэкламнай гульні «Беларусь - гэта ЦІКАВА. Студзень» сталі трымальнікі бонусных картак «Запраўка» і картак БЕЛКАРТ, у тым ліку картак БЕЛКАРТ Белаграпрамбанка, якія з 1 па 31 студзеня аплачвалі з іх дапамогай паліва на АЗС сеткі «Беларуснафта».

    Пераможцам рэкламнай гульні «Беларусь - гэта ЦІКАВА. Студзень» стала кліент Белаграпрамбанка, жыхарка горада Смаргонь Аксана Дунай

    Згодна з правіламі гульні кліенты Белаграпрамбанка павінны былі здзейсніць плацёж па картцы БЕЛКАРТ з прад'яўленнем бонуснай карты «Запраўка» на суму не менш за 30 беларускіх рублёў. Безумоўна, шанцы на выйгрыш павялічвала колькасць праведзеных транзакцый па карце. Тым, хто аказаўся найбольш удачлівым у гульні, дасталіся падарункавыя сертыфікаты на суму 2,5 тысяч, 100 і 50 беларускіх рублёў. Усяго было разыграна больш за 300 сертыфікатаў.

    Уладальнікам галоўнага прыза рэкламнай гульні «Беларусь - гэта ЦІКАВА. Студзень» стала кліент Белаграпрамбанка, жыхарка горада Смаргонь Аксана Дунай. Па словах Аксаны, раней яна не ўдзельнічала ў рэкламных гульнях. Аднак сёння, маючы асабісты аўтамабіль і часта разлічваючыся на аўтазапраўках карткай БЕЛКАРТ, наша пераможца не магла ўпусціць шанц выйграць буйны грашовы прыз і рызыкнула стаць удзельніцай гульні. Навіна аб выйгрышы прыемна ўзрадавала Аксану, на цырымоніі ўзнагароджання яна падзялілася сваімі пазітыўнымі эмоцыямі і шчыра падзякавала арганізатарам гульні.

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у адносінах да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць