Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Фестываль «Вытокi» адбыўся ў Оршы пры ўдзеле Белаграпрамбанка

    08.06.2021

    Культурна-спартыўны фестываль «Вытокi» адбыўся пры ўдзеле Белаграпрамбанка ў мінулыя выходныя ў Воршы і атрымаўся яркім, насычаным святам для жыхароў і гасцей горада. Глядзіце наш фотарэпартаж з мерапрыемства. 

    Орша – гэта другі горад, куды прыехаў фестываль «Вытокi» са сваімі спартыўнымі зонамі, актыўнасцямі, культурнымі перформансамі. Асноўнай лакацыяй культурна-спартыўнага свята стала тэрыторыя калі спарткомплексу «Алімпіец». Тут размясцілася і спартыўна-забаўляльная пляцоўка Белаграпрамбанка, якую за час працы наведала больш за тысячу людзей розных узростаў.

    Вядома, асноўны акцэнт лакацыі Белаграпрамбанка быў зроблены на спартыўныя мерапрыемствы для дзяцей. Маленькіх гасцей ветла сустракалі вясёлы Агрык, крэатыўны вядучы і промасупрацоўнікі пляцоўкі. Дзеці і дарослыя маглі пакатацца на гідраскутарах, міні-аўтамабілях, паўдзельнічаць у займальных віктарынах і конкурсах з прызамі і падарункамі. Таксама на пляцоўцы банка працавалі супрацоўнікі Цэнтра банкаўскіх паслуг №227 у г. Орша, якія кансультавалі ахвочых па сервісах Белаграпрамбанка, афармлялі заяўкі на банкаўскія прадукты.

    Безумоўна, такія фестывалі – гэта выдатны спосаб прыцягнуць дзяцей, моладзь, сем'і да здаровага ладу жыцця, адцягнуць іх ад гаджатаў і інтэрнета. Спартыўныя пляцоўкі, спаборніцтвы на свежым паветры сярод сяброў – самае лепшае баўленне часу на канікулах.


    А мы з радасцю паведамляем, што ўжо праз некалькі дзён – у гэтую суботу – фестываль стартуе ў г. Кобрын (Брэсцкая вобласць). І па традыцыі тут для вас будзе працаваць зона актыўнасцяў Белаграпрамбанка. Пазней фестываль адбудзецца ў Мазыры (24–26 чэрвеня), Бабруйску (15–17 чэрвеня), Жодзіна (5–7 жніўня).

    Прыходзьце на пляцоўкі Белаграпрамбанка, чакаем вас!


    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у адносінах да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць