Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Эстафету фестывалю «Вытокі» з удзелам Белаграпрамбанка прыняў Кобрын

    15.06.2021

    «Вытокі» – беларускі фестываль, назва якога сімвалізуе сувязь мерапрыемства з беларускімі традыцыямі і культурай. Фестываль праводзіцца з мэтай папулярызацыі нацыянальнай культуры, спорту, гісторыі, традыцый і падтрымкі малых гарадоў.

     

    Для Белаграпрамбанка ўдзел у фестывалі «Вытокі» стаў магчымасцю ў чарговы раз падтрымаць рэгіянальныя актыўнасці і ініцыятывы ў сацыяльнай, спартыўнай і культурнай сферы. І заадно пазнаёміць жыхароў рэгіёнаў з прадуктамі Банка і яго вясёлым і гарэзлівым маскотам – Агрыкам.

    Агрык і супрацоўнікі Белаграпрамбанка прынялі самы актыўны ўдзел у правядзенні дзясяткаў рознапланавых мерапрыемстваў, якія адбыліся ў межах трохдзённага кобрынскага этапа фестывалю «Вытокі». Нагадаем, што асноўнай аўдыторыяй фестывалю з'яўляюцца дзеці і падлеткі. Форум сабраў не толькі жыхароў Кобрына, але і іншых гарадоў Брэстчыны – іх чакалі спартыўныя выступы і спаборніцтвы, дэгустацыі, мастацкія выставы, канцэрты, зоны сямейнага і дзіцячага адпачынку. Кожны ахвочы мог паспрабаваць сябе ў розных відах спорту, творчасці, фінансавых віктарынах і атрымаць смачныя прызы ад фабрыкі «Чырвоны харчавік».

     

    Прапаноўваем таксама паглядзець, як праходзіў фестываль «Вытокі» ў Лідзе і Воршы. У найбліжэйшы час фестываль «Вытокі» адбудзецца ў Мазыры (24–26 чэрвеня), Бабруйску (15–17 чэрвеня), Жодзіна (5-7 жніўня). У кожным з гэтых гарадоў вас будуць чакаць зоны актыўнасцяў Белаграпрамбанка і вясёлы Агрык. Абавязкова прыходзьце з дзецьмі, будзе весела! Чакаем Вас!

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у адносінах да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць