Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Белаграпрамбанк запрашае кліентаў і партнёраў да ўдзелу ў рэспубліканскім кейс-чэмпіянаце "АГРА 4.0"

    11.01.2022

    З 1 студзеня па 27 мая 2022 года Белаграпрамбанк праводзіць рэспубліканскі кейс-чэмпіянат "АГРА 4.0", ключавой асаблівасцю якога стане лічбавая трансфармацыя бізнесу. У гэтым чэмпіянаце прымуць удзел прадпрымальнікі і крэатыўная моладзь, праекты будуць накіраваны на вырашэнне самых розных бізнес-задач.

    Мы жывем у эпоху актыўнага стварэння лічбавых платформ і сэрвісаў. Сёння ў выйгрышным становішчы аказваюцца кампаніі, здольныя адаптаваць свае бізнэс-працэсы і стратэгію пад новыя ўмовы.

    Белаграпрамбанк прапануе сваім кліентам, прадстаўнікам малога і сярэдняга бізнесу, вырашыць задачы цыфравізацыі ўласнага бізнесу, прадаставіўшы кейсы ў намінацыі "C2C: corn to coin" (ад зярнятка да манеткі).

    Фармулёўка бізнес-кейса, задачы - гэта дадатковая магчымасць паглядзець на свой бізнес з боку, па-новаму.

    У падрыхтоўцы кейс-рашэнняў прымуць удзел маладыя крэатыўныя людзі, якія пагрузяцца ў канкрэтную праблему, прапануюць аптымальнае рашэнне.

    Калі вы не з'яўляецеся пакуль карпаратыўным кліентам нашага банка, але вас зацікавіў дадзены праект, то самы час пачаць бізнэс з надзейным партнёрам.

    "Smart city" - сацыяльная намінацыя кейс-чэмпіянату.

    Запрашаем стаць партнёрамі праекту «АГРА 4.0» кампаніі і арганізацыі, для якіх актуальныя кірунак «разумны горад» і пытанні экалогіі, аблічбоўкі вялікага аб'ёму інфармацыі, стварэння розных сэрвісаў, якія дапамагаюць падладжваць горад пад кожнага канкрэтнага гараджаніна, яго патрэбы і жыццёвыя сітуацыі. Свае задачы можна сфармуляваць у бізнес-кейсы, накіраваныя на распрацоўку ідэй па стварэнню ўзаемазвязанай сістэмы камунікатыўных і інфармацыйных тэхналогій, і ў выніку атрымаць перспектыўныя праекты рашэнняў.

    І кліенты банка, і партнёры кейс-чэмпіянату, якія прадставілі бізнес-кейсы, атрымаюць таксама магчымасць заявіць аб сваёй справе, паўдзельнічаць у нетворкінгах, стаць часткай экасістэмы рэспубліканскага праекта "АГРА 4.0".

    Далучыцца да кейс-чэмпіянату "АГРА 4.0" можна ў тры крокі.

    1. Азнаёмцеся з Палажэннем аб правядзенні рэспубліканскага кейс-чэмпіянату на сайце.
    2. Запампуйце Форму для прадастаўлення бізнес-кейса кліента, партнёра Белаграпрамбанка.
    3. Запоўніце форму, сфармуляваўшы там жа бізнэс-кейс (праблему), і накіруйце на электронны адрас hrconnect@belapb.by з пазнакай "Кейс-чэмпіянат".

    Бізнес-кейсы ад кліентаў і партнёраў прымаюцца да 24.01.2022.

    На ўсе вашы пытанні гатовы адказаць па тэл. +37529 149 17 64 (А1, Viber).

    Чакаем вашыя заяўкі на ўдзел у кейс-чэмпіянаце "АГРА 4.0"!

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Палітыкай у адносінах да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць