Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Белаграпрамбанк - вопытны кансультант на рынку каштоўных папер

    28.11.2023

    У вас ёсць намер здзяйсняць здзелкі з каштоўнымі паперамі, але не хапае вопыту, упэўненасці ў прыняцці інвестыцыйных рашэнняў?

    Спецыялісты Белаграпрамбанка заўсёды гатовы аказаць кансультацыйную дапамогу як фізічным, так і юрыдычным асобам па любых пытаннях ажыццяўлення аперацый з каштоўнымі паперамі: расказаць, як правільна выбраць каштоўныя паперы ў свой інвестыцыйны партфель.

    Такім чынам, калі ў вас ёсць пытанні, мы гатовы для вас прааналізаваць рынак каштоўных папер і падрабязна расказаць: 

    • аб тонкасцях здзяйснення здзелак з каштоўнымі паперамі;
    • аб размяшчэнні, абарачэнні і пагашэнні каштоўных папер на арганізаваным і неарганізаваным рынках;
    • аб фарміраванні інвестыцыйнага партфеля і інш.


    Кансультацыю нашых прафесійных спецыялістаў можна атрымаць па тэлефоне +375 44 715 33 25, электроннай пошце broker@belapb.by, у мэсэнджэры (Viber, Telegram, WhatsApp), а таксама пры асабістым звароце ў банк ці праз свайго прадстаўніка.

    Для гэтага неабходна заключыць дагавор з Белаграпрамбанкам на брокерскае абслугоўванне і запоўніць заяўку на аказанне кансультацыйных паслуг.

    Белаграпрамбанк таксама аказвае паслугі па арганізацыі эмісіі каштоўных папер юрыдычных асоб.

    Спецыялісты банка распрацуюць для вас умовы эмісіі каштоўных папер, падрыхтуюць эмісійныя дакументы, дакументы для допуску каштоўных папер да размяшчэння і абарачэння на біржы, дапамогуць сфарміраваць пакет дакументаў для дзяржаўнай рэгістрацыі выпуску каштоўных папер, будуць узаемадзейнічаць з рэгіструючым органам у працэсе рэгістрацыі выпуску каштоўных папер.

    Перавагі банка як прафесійнага ўдзельніка рынку каштоўных папер:

    • нізкія тарыфы;
    • вялікі досвед працы па паказаным кірунку;
    • якаснае выкананне работ;
    • аказанне шырокага спектра паслуг.


    Падрабязней з умовамі аказання паслуг і тарыфамі можна азнаёміцца на сайце банка або па тэл. 136. Інфармацыю аб паслузе па аказанні эмісіі каштоўных папер можна знайсці тут.

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у дачыненнi да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць