Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Белаграпрамбанк віншуе з Новым годам і Калядамі!

    31.12.2021

    Паважаныя калегі, партнёры, кліенты ААТ "Белаграпрамбанк"! Дарагія сябры!

    Сардэчна віншуем вас з надыходзячымі выдатнымі, светлымі святамі - Новым годам і Калядамі!

    Любое віншаванне прынята пачынаць з пажаданняў поспехаў і працвітання. Аднак сёння асабліва хочацца пажадаць усім найперш моцнага здароўя. Бо здароўе ў сучасным свеце ўжо не проста залог поспеху, дабрабыту, фінансавай стабільнасці. За апошні час мы пераасэнсавалі гэтае паняцце і зразумелі яго сапраўдную каштоўнасць. Яна заключаецца ў найвялікшым шчасці цешыцца кожнаму імгненню жыцця, тут і цяпер, мець магчымасць ствараць і тварыць, будаваць і паляпшаць, расці духоўна і прафесійна, удасканальвацца самім і дапамагаць іншым, кахаць, шанаваць і аберагаць тое, што маем. Няхай усё гэта абавязкова прысутнічае ў вашым жыцці!

    Для Белаграпрамбанка адыходзячы 2021 год стаў асаблівым, знамянальным, паколькі ў адыходзячым годзе банк адзначыў 30-годдзе з дня ўтварэння. Адзін з найбуйнейшых банкаў краіны ў спелы ўзрост уступіў упэўнена і смела, з новымі амбіцыйнымі планамі, усведамляючы ўсю паўнату адказнасці, якая стаіць перад ім. Мы актыўна працуем на карысць дзяржавы і насельніцтва нашай краіны, пастаянна ўдасканальваючы сваю дзейнасць. Людзі, арганізацыі, прадпрыемствы, фінансавыя інстытуты давяраюць нам, і мы ганарымся тым, што Белаграпрамбанк сёння стабільны, эфектыўны і запатрабаваны.

    Адным з асноўных напрамкаў дзейнасці Белаграпрамбанка ў новым - 2022-м - годзе стане развіццё ўсходняга вектара дзелавых адносін з замежнымі банкамі, старт якога быў дадзены ўжо ў 2021 годзе. Нагадаем, восенню былі падпісаны пагадненні аб супрацоўніцтве з узбекскімі банкамі АКБ "Кішлок курыліш банк" і АТ "Асакабанк". У пачатку снежня паспяхова рэалізаваны праект з банкам Кітайскай Народнай Рэспублікі з адкрыццём у кітайскім банку на імя Белаграпрамбанка карэспандэнцкіх рахункаў. Усходняе партнёрства, якое мы маем намер развіваць у перспектыве, дасць магчымасць умацаваць пазіцыі нашага банка як на ўнутраным, так і на міжнародным эканамічных рынках. І безумоўна, гэта станоўчым чынам адаб'ецца на фінансавым стане і пашырэнні магчымасцей нашых партнёраў і кліентаў.

    Сябры, дзякуй за падтрымку, давер, адкрытасць! Дзякуючы вам Белаграпрамбанк увесь час развіваецца, ідзе ў нагу з часам, паляпшае сваю працу. Шчыра жадаем вам стабільнасці і фінансавага дабрабыту ў новым годзе. Няхай у вашых сем'ях пануюць цяпло, дабро, прыгажосць, гармонія, каханне. Міру і шчасця вам і вашым родным і блізкім, толькі пазітыўнага мыслення і невычэрпнай энергіі на доўгія гады.

    З павагай і самымі лепшымі пажаданнямі,

    Ваш Белаграпрамбанк


    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у дачыненнi да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць