Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Белаграпрамбанк падпісаў пагадненне аб развіцці стартап-руху ў Беларусі

    01.11.2021

    29 кастрычніка ў Міністэрстве эканомікі Рэспублікі Беларусь адбылося падпісанне Пагаднення аб супрацоўніцтве і ўзаемадзеянні па развіцці і падтрымцы стартап-руху і малога інавацыйнага прадпрымальніцтва паміж ААТ "Белаграпрамбанк", Міністэрствам эканомікі і Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях Беларусі.

    Падпісанне дакумента прайшло ў рамках арганізаванага Мінэканомікі Рэспубліканскага анлайн-семінара па пытаннях фарміравання сеткі падтрымкі стартап-руху на базе Цэнтраў прыцягнення Igrow Белаграпрамбанка і інкубатараў малога прадпрымальніцтва і тэхнапаркаў, якія ўзаемадзейнічаюць з імі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел спікеры (прадстаўнікі Белаграпрамбанка, Мінэканомікі, ДКНТ, Брэсцкага навукова-тэхналагічнага тэхнапарку) і больш за 90 зарэгістраваных слухачоў з розных абласцей рэспублікі.


    ААТ "Белаграпрамбанк", Міністэрства эканомікі і Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Беларусі падпісалі Пагадненне аб супрацоўніцтве і ўзаемадзеянні па развіццю і падтрымцы стартап-руху і малога інавацыйнага прадпрымальніцтва


    На здымку: намеснік Міністра эканомікі Дзмітрый Ярашэвіч, намеснік Старшыні Праўлення ААТ "Белаграпрамбанк" Юлія Ясінская і Першы намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Андрэй Касоўскі

    Адкрылі анлайн-семінар намеснік Міністра эканомікі Дзмітрый Ярашэвіч, Першы намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Андрэй Касоўскі, намеснік Старшыні Праўлення ААТ "Белаграпрамбанк" Юлія Ясінская.

    У ходзе мерапрыемства былі заслуханы: уступленне начальніка Упраўлення развіцця экасістэмы ААТ "Белаграпрамбанк" Дзмітрыя Прымака аб сістэме падтрымкі банкам малога бізнесу з выкарыстаннем Цэнтраў прыцягнення Igrow, прэзентацыя дырэктара ЗАТ "Брэсцкі навукова-тэхналагічны парк" Дзмітрыя Макарука аб супрацоўніцтве тэхнапарку з Белаграпрамбанкам па пытаннях фарміравання стартап-экасістэмы, а таксама выступленне начальніка ўпраўлення эканомікі інавацыйнай дзейнасці Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь Дзмітрыя Крупскага на тэму інтэграцыі патэнцыялаў бізнес-інкубатараў, тэхнапаркаў і Цэнтраў прыцягнення Igrow Белаграпрамбанка і каардынацыі развіцця сеткі падтрымкі стартап-руху на нацыянальным і рэгіянальным узроўні.

    Асноўная мэта падпісання Пагаднення - аб'яднанне намаганняў Мінэканомікі, ДКНТ і Белаграпрамбанка па стварэнню спрыяльнага асяроддзя для развіцця стартап-руху і малога інавацыйнага прадпрымальніцтва ў краіне. Неабходнасць комплекснага ўзаемадзеяння ведамстваў і банка ў гэтым напрамку выклікана тым, што на сёння існуе праблема дакладна структураванай работы па падрыхтоўцы і правядзенню ў Беларусі стартап-мерапрыемстваў, слабой уцягнутасці ў гэту работу бізнес-інкубатараў і тэхнапаркаў. Акрамя таго, адсутнічае дастатковая фінансавая падтрымка стартапаў на ўсіх этапах інавацыйнага цыкла. Прадугледжваецца, што сумеснымі намаганнямі арганізацыі змогуць забяспечыць аказанне поўнага спектра паслуг для стартапаў на стадыі стварэння і прасоўвання. Пры гэтым кожны з элементаў гэтай сістэмы - Цэнтры прыцягнення Igrow Белаграпрамбанка, інкубатары МСП, тэхнапаркі, арганізатары стартап-мерапрыемстваў - змогуць аказваць паслугі ў адпаведнасці з прафесійнымі кампетэнцыямі.


    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у адносінах да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць