Белаграпрамбанк бярэ ўдзел у рэспубліканскім фестывалі "Вытокі"
15 мая ў Лідзе стартаваў культурна-спартыўны фестывалі «Vytoki», арганізаваны Нацыянальным алімпійскім камітэтам Рэспублікі Беларусь. Белаграпрамбанк на правах Генеральнага спонсара і партнёра мерапрыемства ўзяў у фестывалі актыўны ўдзел.
Галоўная ідэя фестывалю «Vytoki» заключаецца ў тым, каб у розных гарадах для як мага большай колькасці грамадзян Беларусі зладзіць свята, якое яднае ў сабе культурныя і спартыўна-забаўляльныя мерапрыемствы, каб паказаць патэнцыял, багацце традыцый, асаблівасці кожнага рэгіёна краіны. Фестываль дае магчымасць дзецям, сем'ям пазнаёміцца са спортам ужывую, аб'яднацца дзякуючы актыўнаму ладу жыцця, спорту і культуры.
Адкрыццё фестывалю адбылося пры ўдзеле Белаграпрамбанка ў Лідзе, адкуль сваё шэсце культурна-спартыўны марафон працягне па іншых беларускіх гарадах.



У адкрыцці фестывалю ўзялі ўдзел Старшыня Праўлення ААТ "Белаграпрамбанк" Анатоль Лысюк, Прэзідэнт НАК Беларусі Віктар Лукашэнка, віцэ-прэзідэнт НАК Дзмітрый Даўгалёнак, міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук, старшыня Гродненскага аблвыканкама Уладзімір Каранік, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда, якія азнаёміліся з усімі лакацыямі, прадстаўленымі на свяце, і нават узялі непасрэдны ўдзел у некаторых мерапрыемствах.



15 мая ў цэнтры горада Ліда было шматлюдна, весела і цікава. З самай раніцы для пляцоўках комплексу "Старт" распачалі працу спартыўныя пляцоўкі «Vytoki. Крок да Алімпу» па розных відах спорту. Дзеці разам са сваімі бацькамі маглі паспрабаваць сябе ў футболе, хакеі, тэнісе, біятлоне, грэблі, адзінаборствах і многім іншым. Апрача таго, працавалі выстава "Кола часу" і выстава дзіцячага малюнка. У рамках фестывалю адбылася прэзентацыя сучаснага беларускага выяўленчага мастацтва і канцэрт арганнай музыкі.
Белаграпрамбанк на фестывалі «Vytoki» прадставіў сваю спартыўна-забаўляльную пляцоўку для дзяцей. Тут для іх была арганізавана фінансавая віктарына, разнастайныя гульні, спартыўныя эстафеты, спаборніцтвы, настольныя гульні. На працягу ўсяго дня для дзяцей і іх бацькоў пад музычнае суправаджэнне працавалі аніматары і крэатыўны вядучы. Атмасфера была ўтульная, радасная, на пляцоўцы было шматлюдна, можна было сфатаграфавацца на памяць са сваімі сябрамі і бацькамі, забаўным Агрыкам. Пераможцы гульняў ад Белаграпрамбанка атрымалі падарункі і сувеніры ад банка. Працу зоны актыўнасці высока ацанілі ганаровыя госці мерапрыемства.
Нагадаем, што наступны фестываль «Vytoki» адбудзецца ў г. Орша 3-5 чэрвеня і таксама пры актыўным удзеле Белаграпрамбанка. Чакаем вас, шаноўныя сябры, на нашых спартыўна-забаўляльных лакацыях!