Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Асцярожна! Махлярскія схемы з выкарыстаннем тэлефонаў і мэсэнджараў

    03.03.2021

    Паважаныя трымальнікі картак ААТ «Белаграпрамбанк»!

    У сувязі з актыўнасцю махляроў нагадваем:

    Пад выглядам супрацоўнікаў банка вам могуць тэлефанаваць махляры! Супрацоўнікі банка не запытваюць у кліентаў коды і паролі доступу, нумары банкаўскіх картак. У выпадку, калі вас просяць паведаміць код з смс-паведамлення для правядзення або адмены якой-небудзь аперацыі - гэта махлярскія дзеянні!

    Памятайце: ні ў якім разе нельга паведамляць каму-небудзь коды з смс-паведамленняў, рэквізіты банкаўскай плацежнай карткі, паролі і коды доступу, пашпартныя дадзеныя і іншую канфідэнцыйную інфармацыю!

    Звяртаем таксама вашу ўвагу, што Банк выкарыстоўвае мэсэнджары толькі для інфармавання кліентаў і ніколі для званкоў.

    Таксама інфармуем вас, што ў мэсэнджары Telegram могуць выкарыстоўвацца спецыяльныя праграмы (боты), якія дазваляюць падмяняць нумары зыходзячых выклікаў і нават змяняць голас. Злачынец можа ўказаць у боце тэлефон, які належыць абаненту са спіса кантактаў патэнцыйнай ахвяры. У гэтым выпадку пры званку ў ахвяры адлюструецца занатаванае імя. Схема небяспечная тым, што махляр можа прадставіцца сваяком, сябрам ці працадаўцам.

    Часта зламыснікі, выкарыстоўваючы падмену нумара, прадстаўляюцца службай бяспекі банка і ў ходзе размовы ўгаворваюць ахвяру перадаць канфідэнцыйныя дадзеныя (пашпартныя дадзеныя, значэнні SMS-кодаў, рэквізіты карткі і г.д.) або самастойна перавесці грошы на рахунак махляра.

    Апрача таго, для атрымання вашых персанальных дадзеных махляры могуць прадастаўляць спасылкі на падробленыя сайты Банка і Інтэрнэт-Банкінгу, а атрыманую інфармацыю выкарыстоўваць для вываду грашовых сродкаў.

    Не пераходзьце па Інтэрнэт-спасылках, атрыманых ад невядомых асоб!

    Звяртаем вашу ўвагу, што адрасы афіцыйнага сайта Банка і Інтэрнэт-Банкінгу ў сеціве: www.belapb.by і www.ibank.belapb.by. Падробленыя ж спасылкі часта ўтрымліваюць дамен другога ўзроўню (да прыкладу, ibank.belapb.erip24.by).

    У выпадку, калі махлярам усё ж удалося атрымаць звесткі пра рэквізіты вашай карткі, для прадухілення крадзяжу сродкаў Вам неабходна як мага хутчэй заблакіраваць картку! Гэта можна зрабіць кругласутачна з дапамогай званка ў Службу сэрвісу кліентаў ААТ "Банкаўскі працэсінгавы цэнтр" па нумары +375 (17) 299-25-25 або самастойна ў Інтэрнэт-банкінгу / Мабільным прыкладанні.

    У выпадку выяўлення падазроных аперацый з выкарыстаннем вашай плацежнай карткі патэлефануйце на кароткі нумар Кантакт-цэнтра банка 136 або па ўказаных нумарах: 

    Час працы Кантакт-цэнтра:

    працоўныя дні - 8.00-20.00;

    выходныя і святочныя дні - 8.00-18.00.

    Праўдзівую інфармацыю пра прадукты ААТ "Белаграпрамбанк", а таксама рэкламныя кампаніі і акцыі можна даведацца на афіцыйным сайце Банка www.belapb.by і па тэлефоне Кантакт-цэнтра 136.

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у адносінах да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць