Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    «АГРА 4.0» Белаграпрамбанка: бізнес-кейсы чакаюць вашых яркіх рашэнняў!

    03.02.2022
    • калі вам ад 16 да 31 года,
    • калі вам цікава апускацца ў праблему і рашаць задачы,
    • калі вы сочыце за лічбавымі навінкамі,
    • калі вы хочаце прапампаваць свае скілы,

    прапануем прыняць удзел у рэспубліканскім кейс-чэмпіянаце "АГРА 4.0", які Белаграпрамбанк праводзіць з 1 студзеня па 27 мая 2022 года сумесна з ЗАТ "Тэхніка і камунікацыі".

    Лічбавая трансфармацыя бізнесу - асноўны напрамак кейс-чэмпіянату. Гэта актуальна, перспектыўна, сучасна.

    Стаць удзельнікамі конкурсу і пазмагацца за галоўныя прызы могуць маладыя людзі ва ўзросце ад 16 да 31 года як індывідуальна, так і ў складзе каманды.

    Запрашаем зацікаўленых педагогаў стаць тымлідамі каманд навучэнцаў школ.

    Намінацыі кейс-чэмпіянату:

    • «Банкаўскі прадукт» (бізнэс-кейсы, накіраваныя на развіццё існуючых і распрацоўку новых банкаўскіх прадуктаў/паслуг);
    • «Банкаўскі сэрвіс» (бізнэс-кейсы, накіраваныя на развіццё існуючых сэрвісаў і распрацоўку інавацыйных ІТ-рашэнняў для банка).

    Галоўны прыз - 10 000 рублёў.

    "С2С: corn to coin" (бізнэс-кейсы, накіраваныя на вырашэнне пытанняў цыфравізацыі малога і сярэдняга бізнесу);

    сацыяльная намінацыя "Smart city" (бізнес-кейсы, накіраваныя на распрацоўку ідэй па стварэнні ўзаемазвязанай сістэмы камунікатыўных і інфармацыйных тэхналогій, дзякуючы якой спрашчаецца кіраванне ўнутранымі працэсамі горада і паляпшаецца ўзровень жыцця насельніцтва, у тым ліку людзей з абмежаванымі магчымасцямі).

    Галоўны прыз - 5 000 рублёў

    Удзельнікі праекта змогуць падчас кансультацыйных сустрэч атрымаць дадатковыя веды ў галіне банкаўскай дзейнасці, цыфравізацыі бізнесу, павысіць узровень фінансавай пісьменнасці і даведацца аб сучасных тэхналогіях лічбавай дзяржавы, пагутарыць са спікерамі - прадстаўнікамі бізнесу, падрыхтавацца да паспяховага публічнага выступлення.

    На фінальным этапе кейс-чэмпіянату ментары акажуць падтрымку, дадуць рэкамендацыі, каб праект у фінале быў канкурэнтным і паспяховым.

    Фінал кейс-чэмпіянату адбудзецца ў рамках міжнароднага форуму "ТІБО - 2022".

    Бізнес-кейсы ўжо размешчаны на сайце.

    Далучыцца да кейс-чэмпіянату "АГРА 4.0" можна ў пяць крокаў:

    1. Азнаёмцеся з Палажэннем аб правядзенні рэспубліканскага кейс-чэмпіянату на сайце.
    2. Запампуйце заяўку на ўдзел (звярніце ўвагу, што для каманднага і індывідуальнага ўдзелу яны адрозніваюцца).
    3. Абярыце на сайце банка бізнэс-кейс, па якім будзеце рыхтаваць кейс-рашэнне.
    4. Запоўніце заяўку і дашліце скан на электронны адрас hrconnect@belapb.by з паметкай «Кейс-чэмпіянат».
    5. Атрымайце пацвярджэнне ад арганізатараў аб прынятай заяўцы.

    Тэрмін падачы заявак - да 15 лютага 2022 года.

    На ўсе вашы пытанні гатовы адказаць па тэл. +37 529 149 17 64 (А1, Viber).

    Чакаем вашыя заяўкі на ўдзел у кейс-чэмпіянаце "АГРА 4.0"!

    Жадаем вам крэатыўных ідэй і поспехаў у нашым конкурсе!

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Палітыкай у адносінах да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць