Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Адразу 3 кватэры ў Мінску: стартавала новая рэкламная гульня Белаграпрамбанка

    01.06.2021

    «Юбілейны ўраджай прызоў» – пад такой назвай стартавала чарговая рэкламная гульня Белаграпрамбанка, у якой сярод укладчыкаў будуць разыграныя 3 кватэры і 30 буйных грашовых сум! Багаты ўраджай падарункаў ад банка вас чакае, калі вы ўсё зробіце па правілах нашай новай рэкламнай гульні. А ўмовы наступныя.

    З 1 чэрвеня да 30 жніўня 2021 года размяшчайце неадклікальны ўклад на суму не менш за 2000 беларускіх рублёў тэрмінам захоўвання ад 365 дзён або на суму не менш за 1000 долараў ЗША, 1000 еўра, 75 000 расійскіх рублёў тэрмінам захоўвання ад 185 дзён.

    Звяртаем увагу, што ўдзельнічаць у гульні стала прасцей, чым раней, бо сума ўклада стала меншай, такім чынам, больш даступнай.

    У новай рэкламнай гульні «Юбілейны ўраджай прызоў» можна выйграць 3 аднапакаёвыя кватэры ў Мінску, а таксама 30 заахвочвальных прызоў па 3000 беларускіх рублёў.

    Увесь юбілейны год Белаграпрамбанк актыўна працуе для таго, каб даць магчымасць сваім кліентам сабраць багаты ўраджай. Проста неабходна размясціць уклад – і вы атрымаеце працэнты і магчымасць выйграць сакавітыя прызы. У адной руцэ грошы, а ў іншай – ключы ад уласнай кватэры ў Мінску!

    Павялічвайце шанцы на перамогу, размяшчайце ўклады як можна раней!

    Розыгрышы адбудуцца 7 ліпеня, 11 жніўня і 3 верасня 2021 года ў прамым эфіры на тэлеканале «РТР-Беларусь» а 21:00.

    Сачыце за розыгрышамі, бо ваш нумар удзельніка можа стаць выйгрышным у кожным з іх! А калі вы не змаглі паглядзець эфір на тэлеканале «РТР-Беларусь», не хвалюйцеся – запіс эфіру можна знайсці на YouTube-канале банка.


    Падрабязней пра рэкламную гульню «Юбілейны ўраджай прызоў» можна пачытаць тут. Таксама вы можаце даведацца падрабязнасці па тэлефоне 136.

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у адносінах да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць