Аб змяненні памеру працэнтных ставак па тэрміновых безадзыўных банкаўскіх укладах (дэпазітах) у доларах ЗША і расійскіх рублях
ААТ "Белаграпрамбанк" інфармуе аб змяненні з 16.02.2023 памеру працэнтных ставак для новазаключаемых дагавораў па тэрміновых безадзыўных банкаўскіх укладах (дэпазітах) у доларах ЗША і расійскіх рублях.
Так, памер працэнтаў па ўкладах (дэпазітах) у залежнасці ад умоў і тэрміну размяшчэння грашовых сродкаў будзе складаць:
- у доларах ЗША да 3,00% гадавых;
- у расейскіх рублях да 10,50% гадавых.
Больш падрабязна з умовамі ўкладаў (дэпазітаў) можна азнаёміцца тут.