Аб правядзенні прамой тэлефоннай лініі
Паважаныя кліенты!
30.04.2026 з 11:00 да 12:00 старшыня праўлення ААТ «Белаграпрамбанк» правядзе прамую тэлефонную лінію.
Грамадзяне і юрыдычныя асобы будуць мець магчымасць звярнуцца па нумары тэлефона +375 17 397 83 95 па актуальных для іх пытаннях:
- агульнага кіраўніцтва дзейнасцю банка;
- працы з персаналам;
- бяспекi і абароны інфармацыі;
- унутранага аўдыта;
- унутранага кантроля;
- рэжымна-сакрэтнай дзейнасцi і мабілізацыйнай работы.
Парадак разгляду зваротаў, якія паступаюць у ходзе правядзення прамых тэлефонных ліній, рэгламентаваны Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23.07.2012 № 667 «Аб некаторых пытаннях работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб».



