Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Аб новым функцыянале ў Мабільным інтэрнэт-банкінгу

    15.11.2022

    Паважаныя кліенты!

    У Мабільным інтэрнет-банкінгу з'явіліся наступныя новыя магчымасці.

    1. Рэалізавана магчымасць атрымання поўнага нумара карткі для ўсіх тыпаў банкаўскіх плацежных картак.

    У раздзеле "Аперацыі" па банкаўскіх плацежных картках дададзена новая аперацыя "Атрымаць нумар карткі", пацвярджэнне аперацыі ажыццяўляецца шляхам уводу праверачнага sms-кода.

    У выпадку паспяховай праверкі адлюстроўваецца інфармацыйнае паведамленне з рэквізітамі карткі і магчымасцю "Скапіяваць нумар карткі" (нумар карткі змяшчаецца ў буфер абмену прылады).
     

    Выключэнне: карпаратыўныя і дадатковыя банкаўскія плацежныя карткі (выпушчаныя на іншую асобу).

    2. Дапрацавана магчымасць выбару PIN-кода па SMS пры перавыпуску або замене карткі па тэрміне дзеяння.

    Дапрацавана магчымасць выбару "pin па sms" або "pin у канверце" пры здзяйсненні перавыпуску або замене карткі па тэрміне дзеяння, незалежна ад таго, з якім відам PIN-кода была выпушчана картка першапачаткова.

    3. Дададзена адлюстраванне валюты карткі атрымальніка пры здзяйсненні пераводаў у раздзеле «Перавод кліенту банка».

    Пасля запаўнення рэквізітаў карткі ў поле "Сума" аўтаматычна падцягваецца валюта рахунку атрымальніка.

    4. Рэалізавана магчымасць прагляду астатку грашовых сродкаў у рамках устаноўленага ліміту па асноўных і дадатковых картках.

    Трымальнік асноўнай карткі ў раздзеле "Аперацыі" па картцы можа кіраваць устаноўленымі лімітамі, а таксама праглядаць астатак грашовых сродкаў па сваёй картцы ў рамках ліміту, які ён можа расходаваць.

    Трымальнік дадатковай карткі ў раздзеле "Аперацыі" па картцы можа праглядаць памер ліміту, устаноўленага па сваёй картцы уладальнікам рахунку, а таксама рэшту грашовых сродкаў па сваёй картцы ў рамках ліміту, які ён можа расходаваць.

    Ліміты па дадатковых картках можа ўстанаўліваць толькі ўладальнік рахунку.

    5. Дададзена магчымасць змены PIN-кода для картак нестандартнага формаў-фактару.

    У раздзеле «Аперацыі» для картак Visa Classic MINI, Mastercard Standard Карта-бірулька і плацежнага кольца PayRing дададзена аперацыя «Змяніць PIN-код».

    6. Пункт меню "Яшчэ" дапоўнены новым раздзелам "Дакументы".

    Спіс раздзелаў пункта меню "Яшчэ" дапоўнены новым раздзелам "Дакументы", дзе можна азнаёміцца з "Дагаворам аб прадастаўленні паслугі" і "Палітыкай прыватнасці".

    Нагадваем аб тым, што для магчымасці прагляду файлаў у фармаце PDF на аперацыйнай сістэме Android неабходна ўстаноўка іншых праграм (Adobe Reader, Foxit Reader і інш.).

    7. Рэалізаваны «бягучы радок» на экранах мабільнага дадатку, дзе размяшчаюцца доўгія загалоўкі.

    8. Выпраўлена памылка пры замове сертыфіката ў рамках акцыі "Камплімент ад Белаграпрамбанка".

    Увага! Для выкарыстання новага функцыяналу неабходна ўсталяваць абнаўленне мабільнага дадатку да апошняй версіі (Android – 3.39, IOS – 2.36).

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у адносінах да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць