Аб змяненні памеру працэнтных ставак па тэрміновых банкаўскіх укладах (дэпазітах)
ААТ «Белаграпрамбанк» інфармуе аб змяненні з 28.06.2022 памеру працэнтных ставак для новазаключаемых дагавораў па тэрміновых банкаўскіх укладах (дэпазітах).
Так, з названай даты памер працэнтаў у залежнасці ад тэрміну размяшчэння грашовых сродкаў складзе:
• беларускія рублі да 21,0% гадавых;
• даляры ЗША і еўра да 7,0% гадавых;
• расейскія рублі да 16,0% гадавых.
Больш падрабязна з умовамі ўкладаў (дэпазітаў) можна азнаёміцца тут.