Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    26 сакавіка 2021 г. адбыўся гадавы Агульны сход акцыянераў ААТ "Белаграпрамбанк"

    05.04.2021

    Сход зацвердзіў справаздачу праўлення ААТ "Белаграпрамбанк" аб выніку фінансава-гаспадарчай дзейнасці банка за 2020 год, адзначыўшы:

    • па выніках працы ў 2020 годзе прыбытак банка склаў 65,4 млн. рублёў, павялічыўшыся на 16,3% да ўзроўню папярэдняга года:
    • чыстыя працэнтныя даходы ў суме 317,7 млн рублёў складаюць найбольшую (парадку 56%) удзельную вагу ў структуры аперацыйнага прыбытку да фарміравання рэзерваў;
    • сума чыстых камісійных даходаў, якія з'яўляюцца асноўнай крыніцай непрацэнтных даходаў, за мінулы год склала 163,2 млн. рублёў, павялічыўшыся амаль на 16% у параўнанні з мінулым годам.

    Па стане на 01.01.2021 дастатковасць нарматыўнага капіталу банка склала 17,798%, пры ўстаноўленым Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь нарматыўным значэнні 12% (з улікам кансервацыйнага буфера).

    З улікам заключэння Рэвізійнай камісіі сходам зацверджана гадавая індывідуальная бухгалтарская (фінансавая) справаздачнасць і прынята рашэнне пра размеркаванне прыбытку і выплаты дывідэндаў за 2020 год.

    Пачатак выплаты дывідэндаў - з 17 мая 2021 года.

    Сходам акцыянераў таксама абраныя новыя склады Наглядальнага савета і Рэвізійнай камісіі ААТ "Белаграпрамбанк".

    На пасяджэнні зноў абранага складу Наглядальнага савета ААТ "Белаграпрамбанк" 26.03.2021 абраны старшыня Наглядальнага савета ААТ "Белаграпрамбанк" Селіверстаў Юрый Міхайлавіч і яго намеснікі Крупко Іван Іванавіч і Нікіціна Анжаліка Аляксандраўна, сфарміраваны ў новым складзе камітэты пры Наглядальным савеце ААТ "Белаграпрамбанк".

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у адносінах да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць