Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Тыдзень фінансавай пісьменнасці працягваецца

    25.03.2022

    Нагадаем, што з 21 па 27 сакавіка 2022 года ў Беларусі праходзіць Тыдзень фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі (Global Money Week). Тэматычны акцэнт сёлета зроблены на разумным запазычанні, аднак мы не абышлі ўвагай і такія актуальныя пытанні, як зберажэнне і прымнажэнне фінансаў, сучасныя плацежныя гаджэты.

    Мы падрыхтавалі для вас пазнавальныя відэасюжэты аб назапашванні і прымнажэнні асабістых фінансаў, аб некаторых эфектыўных спосабах стаць магнітам для грошай. Раскажам аб фінансавых інструментах, з дапамогай якіх захоўванне грошай не толькі стане зручным, але і прынясе даход. Вы пераканаецеся ў тым, што берагчы трэба і гэта можа рабіць кожны чалавек, незалежна ад узросту, прафесіі і заробку.

    www.youtube.com/watch

    Таксама ў займальным відэа раскажам пра сучасныя плацежныя гаджэты, іх зручнасць і бяспеку. Тэма цікавая, бо сёння дзякуючы развіццю бескантактавых тэхналогій замест картак усё часцей выкарыстоўваюцца смартфоны, гадзіннікі, спецыяльныя пярсцёнкі, бранзалеты і гэтак далей. Эксперты не адмаўляюць, што ў будучыні мы і зусім перастанем карыстацца карткамі і пяройдзем на альтэрнатыўныя плацежныя інструменты.

    www.youtube.com/watch

    Многія спецыялісты па інфармацыйнай бяспецы кажуць: як не абараняй праграмы і сістэмы, усё ж ёсць адно слабое звяно - гэта сам карыстальнік. Людзі часта аказваюцца вельмі даверлівымі і самі даюць ашуканцам канфідэнцыйную інфармацыю. З дапамогай спецыяльных практык ашуканцам здабыць неабходную інфармацыю нашмат прасцей, чым атрымаць яе шляхам узлому сістэмы бяспекі. Гэтым яны і карыстаюцца. У трэцім відэа раскажам вам пра найбольш распаўсюджаныя віды махлярства і, вядома, дамо лайфхакі, як не трапіцца на хітрыкі жулікаў.

    www.youtube.com/watch

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Палітыкай у адносінах да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць