У рэкламнай гульні "Рулі на драйве" вызначыліся пераможцы
24 верасня адбыўся розыгрыш прызоў рэкламнай гульні "Рулі на драйве", у якой прынялі ўдзел трымальнікі картак "Драйв" Белаграпрамбанка. Хто ж руліў па правілах і не выпусціў шанец выйграць выдатныя прызы - чытайце ў навіне.
Нагадаем, рэкламная гульня "Рулі на драйве" стартавала 15 ліпеня. Гульня праводзілася сярод трымальнікаў картак "Драйв" Белаграпрамбанка. Каб атрымаць прызы - падарункавыя карты наміналам 200 беларускіх рублёў на набыццё нафтапрадуктаў, тавараў і паслуг у сетцы АЗС "Газпрамнафта-Белнафтапрадукт", - удзельнікам гульні неабходна было ў перыяд з 15 ліпеня па 15 верасня здзейсніць з дапамогай карткі "Драйв" адну або некалькі безнаяўных. аперацый на агульную суму не менш за 500 бел. руб. За кожныя 500 бел.руб. безнаяўных аперацый удзельніку прысвойваўся адзін нумар, які мог удзельнічаць у розыгрышы прызоў. Прымаць удзел у гульні можна было неабмежаваную колькасць разоў.
Віншуем пераможцаў рэкламнай гульні "Рулі на драйве", жадаем добрых дарог!
Не забывайце сачыць за навінамі на сайце Белаграпрамбанка і ў акаўнтах банка ў сацыяльных сетках, каб не ўпусціць магчымасць узяць удзел у новых гульнях, акцыях і атрымаць карысныя прызы!



