Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    У Мінэканомікі абмеркавалі пытанні развіцця сеткі падтрымкі стартап-руху

    22.04.2022

    21 красавіка ў Міністэрстве эканомікі Рэспублікі Беларусь адбылося першае паседжанне сталай працоўнай групы па каардынацыі развіцця сеткі падтрымкі стартап-руху і малога інавацыйнага прадпрымальніцтва пры ведамстве. У сустрэчы, якая праходзіла пад старшынствам Першага намесніка Міністра эканомікі Юрыя Чабатара, прынялі ўдзел прадстаўнікі Белаграпрамбанка.

    У ходзе пасяджэння былі разгледжаны пытанні арганізацыі работы па фарміраванні сеткі падтрымкі стартап-руху і малога інавацыйнага прадпрымальніцтва, прававога афармлення ўдзелу ў яе дзейнасці, арганізацыі ўліку яе ўдзельнікаў; дзяржаўнай падтрымкі арганізатараў стартап-мерапрыемстваў у рамках дзейнага заканадаўства; арганізацыі ўзаемадзеяння з ПРААН у Рэспубліцы Беларусь у частцы падтрымкі стартап-руху і малога інавацыйнага прадпрымальніцтва і іншае.

    21 красавіка ў Міністэрстве эканомікі Рэспублікі Беларусь прайшла сустрэча па пытаннях падтрымкі стартап-руху з удзелам прадстаўнікоў ведамства і Белаграпрамбанка.
    21 красавіка ў Міністэрстве эканомікі Рэспублікі Беларусь прайшла сустрэча па пытаннях падтрымкі стартап-руху з удзелам прадстаўнікоў ведамства і Белаграпрамбанка.

    Менеджэр Упраўлення развіцця экасістэмы ААТ Белаграпрамбанк» Вікторыя Барысевіч расказала аб бягучым стане сеткі падтрымкі стартап-руху Белаграпрамбанка і аб выніках праводзімай работы па заключэнні партнёрскіх пагадненняў паміж банкам і аблвыканкамамі. Спікер падкрэсліла, што на гэты момант у рэспубліцы сфарміравана партнёрская сетка ў колькасці 45-ці ўдзельнікаў, а таксама Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь і Белаграпрамбанкам праводзіцца актыўная работа па папулярызацыі сеткі падтрымкі малога прадпрымальніцтва і ўключэнні ў дзейнасць сеткі органаў дзяржаўнага кіравання, суб'ектаў інавацыйнай дзейнасці і іншых удзельнікаў, якія аказваюць падтрымку суб'ектам малога і сярэдняга бізнэсу.

     Выступленне менеджэра Упраўлення развіцця экасістэмы ААТ «Белаграпрамбанк» Вікторыі Барысевіч на тэму бягучага стану сеткі падтрымкі стартап-руху Белаграпрамбанка
    Выступленне менеджэра Упраўлення развіцця экасістэмы ААТ «Белаграпрамбанк» Вікторыі Барысевіч на тэму бягучага стану сеткі падтрымкі стартап-руху Белаграпрамбанка

    «У цэлым у рабоце ў г.Мінску і рэгіёнах цяпер знаходзяцца яшчэ каля 50 патэнцыйных удзельнікаў сеткі падтрымкі і развіцця стартап-руху і інавацыйнага прадпрымальніцтва, сярод якіх органы дзяржаўнага кіравання, навучальныя ўстановы, цэнтры падтрымкі прадпрымальніцтва, тэхнапаркі і інкубатары», - расказала Вікторыя Барысевіч.

    Асаблівая ўвага ў працэсе сустрэчы была ўдзелена пытанню аказання дзяржаўнай падтрымкі арганізатарам стартап-мерапрыемстваў у рамках дзейнага заканадаўства і момантам, якія яго стрымліваюць. Па выніках дыскусіі было прынятае рашэнне абмеркаваць механізм выкарыстання бюджэтных сродкаў на падтрымку стартап-руху на бліжэйшай працоўнай сустрэчы ў Мінэканомікі.

    Таксама ў пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі Мінэканомікі - начальнік упраўлення эканомікі інавацыйнай дзейнасці Дзмітрый Крупскі, намеснік дырэктара Дэпартамента па прадпрымальніцтве Ірына Бабачонак, намеснік начальніка ўпраўлення эканомікі інавацыйнай дзейнасці Таццяна Шаблінская, і старшыня Асацыяцыі трэкераў і бізнес-кансультантаў Юлія Башко.

    Фота з сайта Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Палітыкай у адносінах да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць