Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Запрашаем на прэс-канферэнцыю з нагоды запуску Рэспубліканскай конкурснай праграмы "Стартап-марафон" Белаграпрамбанка

    22.03.2022

    Паважаныя прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі!

    Запрашаем вас прыняць удзел у прэс-канферэнцыі з нагоды запуску Рэспубліканскай конкурснай праграмы "Стартап-марафон" Белаграпрамбанка.

    Прэс-канферэнцыя адбудзецца 24 сакавіка 2022 года ў прэс-цэнтры БелТА па адрасе: г. Мінск, вул. Энгельса, 30, к.303.

    Пачатак а 10.00.

    "Стартап-марафон" праводзіцца Белаграпрамбанкам пры падтрымцы Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, Беларускага інавацыйнага фонду і прадстаўнікоў бізнес-супольнасці.

    Мэтай "Стартап-марафону" з'яўляецца пошук і падтрымка перспектыўных прадпрымальніцкіх ідэй і праектаў, а таксама забеспячэнне іх далейшага суправаджэння, развіцця і ўкаранення ў эканамічнае асяроддзе.

    Найлепшыя праекты будуць заахвочаны грашовымі прызамі, а таксама атрымаюць магчымасць экспертнай і фінансавай падтрымкі з боку партнёраў конкурснай праграмы.

    Галоўны прыз "Стартап-марафону" - 4 гранты па 500 базавых велічынь для пераможцаў у кожнай намінацыі!

    Спікерамі прэс-канферэнцыі выступяць:

    • Дзмітрый Прымак, начальнік Упраўлення развіцця экасістэмы ААТ "Белаграпрамбанк",
    • Дзмітрый Крупскі, начальнік упраўлення эканомікі інавацыйнай дзейнасці Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь,
    • Дзяніс Каржыцкі, дырэктар Беларускага інавацыйнага фонду,
    • Дзяніс Сільчанка, кіраўнік па інвестыцыях і праграме «Іскра» аддзела ўпраўлення навукова-тэхнічных інавацый «Кампаніі па развіцці індустрыяльнага парка»,
    • Юлія Башко, старшыня Асацыяцыі трэкераў і бізнес-кансультантаў.

    Акрэдытацыя СМІ абавязковая.

    Зарэгістравацца можна па тэлефонах: (017) 350-44-47, (044) 583-84-04 (Viber, Telegram), па электроннай пошце: pressuser@belta.by і на сайце БелТА.

    Электронныя заяўкі сапраўдныя толькі пасля атрымання пацверджання прэс-цэнтра.

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Палітыкай у адносінах да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць